Меню
ПОДПИСЫВАЙТЕСЬ!
Оперативные и актуальные новости Несвижа и района в нашем телеграм-канале

На комплексах і фермах краіны: вынікі работы ў жывёлагадоўлі за студзень — сакавік

Пост опубликован: 05.06.2026

“Сельская газета” апублікавала вынікі работы ў жывёлагадоўлі за студзень — сакавік бягучага года ў Рэспубліцы Беларусь, зыходзячы з матэрыялаў Міністэрства па сельскай гаспадарцы і харчаванні. Думаю, чытачам “НН” цікава, як абстаяць справы ў цэлым па краіне, бо ў разрэзе Нясвіжскага раёна мы расказваем пра гэта кожны квартал.

У цэлым па рэспубліцы было атрымана 2 230 032 тоны малака, што на 2,3% болей за адпаведны перыяд папярэдняга года. Найбольшы “вал” выдала Брэсцкая вобласць — 634 865 тон (+5,3%). На другім месцы Мінская вобласць — 581 234 т (+1,8%). Трэцяй ідзе Гродзеншчына — 425 136 т (+1,6%).

Сярод раёнаў самы высокі ўзровень валавой вытворчасці малака ў Пружанскім — 75 929 т (+1,9%). Другі паказчык у Гродзенскім раёне — 64 590 т (+4,1%). Трэцім ідзе Слуцкі — 58 979 т (+1,7%). Невялікі Нясвіжскі раён з аб’ёмам у 50 478 тон малака (+5,9%) займае шостае месца сярод 118 раёнаў краіны. Найбольш прыбавілі па гэтым паказчыку Бешанковіцкі раён (+22,6%), Нараўлянскі (+18,1%) і Петрыкаўскі (+ 16,2%). У нашай вобласці — Мядзельскі раён (+10,3%), Любанскі (+6,2%) і Старадарожскі (+6,1%).

Эфектыўнасць вытворчасці характарызуе прадуктыўнасць жывёлы. У цэлым па краіне сярэдні надой малака на адну фражную карову дасягнуў за тры месяцы 1648 кілаграмаў (+65 кг). У Брэсцкай вобласці — 2091 кг (+90 кг), у Гродзенскай — 1937 кг (+29 кг), у Мінскай — 1783 кг (+26 кг). Сярод раёнаў п’едэстал гонару выглядае наступным чынам. Гродзенскі — 2713 (+36) кілаграмаў малака на адну фуражную карову, Іванаўскі — 2588 (+123) кілаграмаў, Мазырскі — 2487 (+108) кілаграмаў. За ім ідзе Нясвіжскі — 2443 (+54 кілаграмы). У 23 раёнах краіны прадуктыў- насць каровы перавысіла за квартал 2 тысячы кілаграмаў малака. Са сталічнай вобласці ў данай кагорце, акрамя нашага, знаходзяцца яшчэ Смалявіцкі — 2336 (+18) і Мінскі — 2191 кг (+47) раёны. У 62-х раёнах на карову надаілі ад 1019 да 1963 кілаграмаў. У 88-і раёнах прадуктыўнасць дойнага статка вырасла ў параўнанні з першым кварталам папярэдняга года. З самай высокай прыбаўкай спрацавалі Жыткавіцкі (+385 кг), Бешанковіцкі (+312 кг) і Петрыкаўскі (+294 кг) раёны.

Вытворчасць жывёлы і птушкі па краіне дасягнула 456 697 тон, што на 4,2% больш за першы квартал 2025 года. Найбольшы аб’ём мае Мінская воблась: 135 202 т (+8,8%). На другім месцы Брэсцкая: 88 269 т (+2,6%), на трэцім Гродзенская: 71 829 т (-0,5%). Сапраўднымі фабрыкамі мяса з’яўляюцца Смалявіцкі раён, дзе яго атрымана 37 674 тоны (+9,5%), Магілёўскі — 30 600 т (+3,6%) і Дзяржынскі — 26 512 т (+4,5%) раёны. Яго вытворчасць у Нясвіжскім раёне дасягнула 11 476 тон са значнай прыбаўкай — у 12,7 працэнта.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

– Advertisement –
error: Копирование защищено!!!
Яндекс.Метрика