Меню
ПОДПИСЫВАЙТЕСЬ!
Оперативные и актуальные новости Несвижа и района в нашем телеграм-канале

Насустрач 35-годдзю СНД. Для дынамічнага развіцця

Пост опубликован: 08.06.2026

“За невялікі гістарычны перыяд, прайшоўшы няпросты шлях, Садружнасць адыграла значную ролю ў падтрыманні стабільнасці на постсавецкай прасторы, стала ўстойлівай рэгіянальнай платформай узаемадзеяння дзяржаў па шырокім спектры накірункаў. Сёння СНД валодае патэнцыялам для паступальнага развіцця, закладвае трывалы падмурак для добрага жыцця грамадзян. Наша ключавая задача — захаваць Садружнасць для будучых пакаленняў”.

Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Аляксандр ТУРЧЫН,
падчас пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў у Туркменістане 22 мая 2026 г.

СНД — гэта пляцоўка, дзе захаваліся ранейшыя і нарошчаны новыя сувязі паміж краінамі, былымі рэспублікамі СССР. І курс на збліжэнне мае свой працяг. Юбілейную дату — 35-годдзе ўтварэння Садружнасці — дзяржавы сустракаюць на ўздыме ў розных сферах дзейнасці: гандлі, гуманітарнай вобласці. Акцэнты ставяцца на развіццё вытворчай кааперацыі. Супрацоўніцтва выгадна, краіны патрэбны адна другой.

Інтэгравацца ў іх вырашэнне пытанняў краіны СНД запрашаюць і іншыя дзяржавы — з ШАС, БРІКС. Зразумела, на прынцыпе павагі і роўных правоў.

На нядаўнім пасяджэнні кіраўнікоў урадаў СНД у Ашхабадзе было абмеркавана 12 пытанняў, у тым ліку і па эканамічным супрацоўніцтве. Разгледжана Міждзяржаўная праграма супрацоўніцтва краін — удзельнікаў СНД у сферы геадэзіі, картаграфіі, геаінфармацыйных тэхналогій, дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, кадастравага ўліку і рэгістрацыі правоў на нерухомую маёмасць. Зацверджана стратэгія кангрэсна-выставачнай дзейнасці СНД да 2030 года і канцэпцыя лічбавай трансфармацыі галін горна-металургічнага комплекса дзяржаў Садружнасці. Будуць унесены змены ў ранейшае пагадненне па пытаннях вяртання непаўналетніх у краіны іх пастаяннага пражывання. Прынята Канцэпцыя спалучэння галоўных транспартных артэрый, што праходзяць па тэрыторыі СНД, на 2027 — 2030 гады. Каб развіваць далей шляхі Захад — Усход, Поўнач — Поўдзень, разглядаюцца транспартныя калідоры, стварэнне ў кожнай краіне неабходнай інфраструктуры, якая павялічыць хуткасць праходжвання тавараў, прапускная здольнасць палепшыцца. Зручныя маршруты садзейнічаюць эфектыўнаму развіццю галін, росту эканомікі краін. Усё гэта — пытанні штодзённага жыцця, якія запатрабаваныя, актуальныя для далейшага развіцця і ўмацавання супрацоўніцтва краін у рамках СНД для далейшага паляпшэння дабрабыту нашых народаў.

Падчас рабочага візіту ў Туркменістан наш Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын сустрэўся з Прэзідэнтам гэтай краіны Сердарам Бердымухамедавым. Абмеркаваны роля лагістыкі, транспартных калідораў у супрацоўніцтве нашых краін, пытанні аграпрамысловага комплексу, экспарту адукацыйных паслуг — у Беларусі навучаецца каля 9-і тысяч студэнтаў з гэтай краіны. На сустрэчы падкрэслівалася, што адносіны паміж Беларуссю і Туркменістанам грунтуюцца на дружбе, узаемапавазе і партнёрстве.

Аляксандр Турчын таксама наведаў мемарыяльны комплекс “Народная памяць” і музей “Святасць Радзімы”, усклаў вянок і кветкі да манументаў “Вечная памяць”, “Духоўнае пакланенне” і “Сыны Айчыны”. Народ Туркменістана, як і беларусы, памятае і шануе сваю гісторыю, сваіх герояў, нацыянальныя традыцыі.

Выступаючы на пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД, Прэм’ер-міністр Беларусі сказаў, што у ліку прыярытэтаў павінна быць рэалізацыя маладзёжнай палітыкі на прасторы СНД, што неабходна ўдзяляць больш увагі павышэнню прыцягальнасці Садружнасці для моладзі, каб яна бачыла добрыя вынікі супрацоўніцтва тут і зараз.

На пасяджэнні вырашана аб’явіць Маладзёжнай сталіцай СНД у 2027 годзе горад Мінск, у 2028-м — казахстанскі горад Караганды. Маладзёжнае жыццё ў нашай сталіцы, у Беларусі ў цэлым вельмі насычанае, цікавае, і такі высокі статус — правамерны і ганаровы. Юнакі і дзяўчаты Сінявокай энергічныя, ініцыятыўныя, пазітыўныя, крэатыўныя, дружалюбныя і, безумоўна, запоўняць кожны дзень наступнага года яркімі, цікавымі, карыснымі справамі. Разам з равеснікамі з іншых краін.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

– Advertisement –
error: Копирование защищено!!!
Яндекс.Метрика