Меню
ПОДПИСЫВАЙТЕСЬ!
Оперативные и актуальные новости Несвижа и района в нашем телеграм-канале

Насустрач 35-годдзю СНД. Супраць экстрэмізму і тэрору

Пост опубликован: 30.06.2026

“Сёння мы сутыкаемся з выклікамі прынцыпова новага кшталту: кібертэрарызм і гібрыдныя пагрозы, накіраваныя на крытычную інфраструктуру, ідэалагічная экспансія і радыкалізацыя ў лічбавым асяродку, выкарыстанне штучнага інтэлекту і беспілотных сістэм дэструктыўнымі сіламі”.
Генеральны сакратар СНД Сяргей ЛЕБЕДЗЕЎ,
на 19-й Нарадзе начальнікаў галоўных падраздзяленняў кампетэнтных органаў краін — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, 9 чэрвеня 2026 г.

Гэтая Нарада адпаведных спецыялістаў праходзіла ў Маскве. Як далажыў прысутным кіраўнік Антытэрарыстычнага цэнтра СНД Яўген Сысоеў, летась у краінах Садружнасці папярэджана больш за 2,5 тысячы тэрарыстычных і экстрэмісцкіх злачынстваў, уключаючы звыш 300 спробаў здзяйснення тэрактаў. Затрымана амаль 4 тысячы членаў і пасобнікаў тэрарыстычных і экстрэмісцкіх арганізацый, узбуджана больш за 2300 крымінальных спраў па фактах тэрарызму. Была спынена дзейнасць больш за 200 тэрарыстычных і экстрэмісцкіх ячэек, каля 900 крыніц і 300 каналаў фінансавання злачынстваў.

Апошнім часам назіраецца збліжэнне этнічных узброеных фарміраванняў з тэрарыстычнымі структурамі і арганізаванай злачыннасцю, прыцягненне дзяцей да тэрарыстычнай дзейнасці. У 2025 годзе ў падобных злачынствах устаноўлены ўдзел 391 непаўналетняга.

Сёння тэрарызм і экстрэмізм сталі зброяй не толькі нейкіх маргінальных груповак. На жаль, імі займаюцца і некаторыя краіны, каб дасягнуць сваіх палітычных і эканамічных інтарэсаў. Такая палітычная непрыстойнасць, імкненне да рэваншызму характарызуюць нашых апанентаў адпаведным чынам — з адмоўнага боку. Яны ўключаюць тэрарызм у сістэму гібрыдных войнаў. І асаблівую напружанасць ствараюць некаторыя дзяржавы Еўропы, якія пазіцыяніруюць сябе як цэнтр цывілізацыі, як “райскі сад”. А на самой справе яны — параджэнне пекла, на рускай мове гэта гучыць “исчадие ада”. Трапна сказана! Нашы ворагі гатовы плаціць і плацяць вялікія грошы за людскую кроў і пакуты, за хаос, разрушэнні, бязладдзе. Яны жывуць з такой мэтай і толькі ў гэтым бачаць сваё памнажэнне багаццяў.

Такой хвалі небяспекі трэба ўмець процістаяць. Летась кіраўнікі краін СНД зацвердзілі Праграму супрацоўніцтва ў сферы процідзеяння тэрарызму і экстрэмізму на 2026 — 2028 гады, Праграму супрацоўніцтва ва ўмацаванні пагранічнай бяспекі на знешніх граніцах на 2026 — 2030 гады і Канцэпцыю ваеннага супрацоўніцтва краін — удзельнікаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў да 2030 года. Адпаведныя службы зладжана рэагуюць на тэрарыстычныя праяўленні, і не толькі ў рамках СНД, але і АДКБ, і ШАС. Усім зразумела: толькі разам, скаардынавана можна паспяхова процістаяць выклікам з боку непрыяцеляў.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

– Advertisement –
error: Копирование защищено!!!
Яндекс.Метрика