Меню

Праект “Беларусачка: культурны код Нясвіжчыны”: Кіра Хадасевіч i рэчы, якія засталіся ад прапрабабулі

Пост опубликован: 03.07.2026

У Год беларускай жанчыны раённая газета сумесна з Нясвіжскім гісторыка-краязнаўчым музеем ажыццяўляе праект “Беларусачка: культурны код Нясвіжчыны”.

Дзяўчынка на фотаздымку — Кіра Хадасевіч, вучаніца Нясвіжскай гімназіі, юны карэспандэнт раённай газеты. Сёлета дзяўчынка прадстаўляла лакацыю “раёнкі” на Кургане Славы. Канцэпт рэдакцыі заключаўся ў адлюстраванні сувязі паміж пакаленнямі і захаванні нашай спадчыны. На пляцоўцы былі пададзены лепшыя праекты пра нашу Нясвіжчыну і нашых землякоў.

Праект “Беларусачка: культурны код Нясвіжчыны”: Кіра Хадасевіч i рэчы, якія засталіся ад прапрабабулі

Вакол Кіры — рэчы, якія засталіся яе сям’і ад прапрабабулі Сафіі Іванаўны. І гэта не проста памяць пра чалавека, гэта сапраўдны неацэнны скарб яе сям’і. Яе прапрабабуля нарадзілася на Нясвіжчыне ў 1920 годзе. Іх з Кірай падзяляе амаль стагоддзе, але гэтыя рэчы быццам набліжаюць яе да сваіх продкаў, да сваіх каранёў.

Гліняны збанок, у якім стаў прадметам дэкору толькі зараз, да гэтага ў ім захоўвалі малако, ступка, фотаздымкі сваякоў, ручнікі, а яшчэ кніга 1899 года выдання…

— Мая мама часта расказвае мне пра маіх сваякоў, якіх яна застала, пераказвае тыя гісторыі, якія чула ад іх, — дзеліцца дзяўчынка. — І мне цікава слухаць усё гэда. А рэчы, якімі карысталіся мае продкі не проста каштоўныя для мяне, яны сапраўдны напамін пра тое, як жылі раней. І вельмі важна пабачыць іх, патрымаць у руках, захаваць надалей, каб і мае дзеці змаглі да іх дакрануцца. Ручнікі, вышытыя прапрабабуляй быццам захавалі ў сабе часцінку яе душы, а кніга прапрадзеда Фёдара жывы напамін пра тое, што вечныя каштоўнасці існуюць.

Нагадваем: Нясвіжскі гісторыка-краязнаўчы музей у межах акцыі “Кожная пятніца — роднае, сваё” прапануе несвіжанкам і гасцям горада зрабіць памятнае фота ў беларускім нацыянальным строі. Прапанова дзейнічае кожную пятніцу з 11.00 да 13.00, з 17.00 да 19.00. Папярэдні запіс па тэлефонах: 8 01770 5-33-84 і 8 01770 2-06-34 — абавязковы.

Ганна КІСЕЛЬ.

error: Копирование защищено!
Яндекс.Метрика