Меню
ПОДПИСЫВАЙТЕСЬ!
Оперативные и актуальные новости Несвижа и района в нашем телеграм-канале

Праект “Беларусачка: культурны код Нясвіжчыны”: Святлана Майсейчык з сярпом

Пост опубликован: 10.07.2026

У Год беларускай жанчыны раённая газета сумесна з Нясвіжскім гісторыка-краязнаўчым музеем ажыццяўляе праект “Беларусачка: культурны код Нясвіжчыны”.

На фотаздымку — Святлана Майсейчык, загадчыца Гарадзейскага пасялковага дома культуры. У яе руках серп — сімвал працы, цярпення і сілы беларускай жанчыны.

Праект “Беларусачка: культурны код Нясвіжчыны”: Святлана Майсейчык з сярпом

Спакон вякоў менавіта жанчына выходзіла ў поле, каб разам з зямлёй і сонцам ствараць галоўнае багацце — хлеб. Жніво было цяжкім выпрабаваннем: пад палкім сонцам, ад світання да заходу, беларуская жанчына брала серп у правую руку, левай абхоплівала жменю каласоў і хуткім рухам зразала іх.

Апранутая ў народны беларускі строй, Святлана на вялікім свяце «Зажынкі» дакранулася да гэтай вялікай спадчыны. Праз вобраз жнейкі яна перадала павагу да беларускай жанчыны-працаўніцы, чые рукі стагоддзямі кармілі родную зямлю і захоўвалі яе духоўную сілу.

Наша гераіня прызнаецца, што па-сапраўднаму любіць сваю працу: арганізоўваць мерапрыемствы, дарыць людзям радасць і ствараць атмасферу свята. Для яе гэта не проста прафесія, а справа, якой яна аддае душу.

Але ёсць у Святланы і яшчэ адно важнае пакліканне — захоўваць сямейныя традыцыі. У яе доме, як і шмат гадоў таму ў сям’і яе продкаў, асаблівае значэнне маюць вялікія святы — Вялікдзень і Каляды. У гэтыя дні за адным сталом збіраюцца самыя блізкія: прыязджаюць дзеці і ўнукі. Да святаў Святлана заўсёды рыхтуецца з асаблівай любоўю: пячэ пірагі, накрывае стол, гатуе смачныя стравы. І ў гэтым — працяг даўняй беларускай традыцыі, дзе хлебасольства, клопат пра родных і павага да сямейнага ўкладу перадаюцца з пакалення ў пакаленне.

Нагадваем: Нясвіжскі гісторыка-краязнаўчы музей у межах акцыі “Кожная пятніца — роднае, сваё” прапануе несвіжанкам і гасцям горада зрабіць памятнае фота ў беларускім нацыянальным строі. Прапанова дзейнічае кожную пятніцу з 11.00 да 13.00, з 17.00 да 19.00. Папярэдні запіс па тэлефонах: 8 01770 5-33-84 і 8 01770 2-06-34 — абавязковы.

Ганна КІСЕЛЬ.

– Advertisement –
error: Копирование защищено!!!
Яндекс.Метрика