Меню
ПОДПИСЫВАЙТЕСЬ!
Оперативные и актуальные новости Несвижа и района в нашем телеграм-канале

Насустрач 35-годдзю СНД. Міжпарламенцкі дыялог

Пост опубликован: 15.07.2026

“Наш дыялог ідзе на ўзроўні абсалютнага даверу і ўзаемнай павагі. А гэта і ёсць самая трывалая гарантыя нашай агульнай упэўненай будучыні”.
Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь Наталля КАЧАНАВА.

Супрацоўніцтва паміж краінамі СНД будуецца па розных накірунках і рознымі суб’ектамі. У тым ліку і парламентамі. Вывяраюцца стратэгічныя вектары ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічным сектары, у міжрэгіянальных сувязях, у гуманітарнай сферы.

Надзённыя пытанні абмеркавалі, цэлы шэраг важных дакументаў адобрылі парламентарыі на вясновай сесіі Міжпарламенцкай асамблеі краін — удзельнікаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Сесія прайшла ў маі ў Санкт-Пецярбурзе. Штаб-кватэра арганізацыі месціцца там у Таўрычаскім палацы. Парламенцкую дэлегацыю Беларусі ўзначальвала старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава. На палях форума яна сустрэлася са старшынёй Савета Федэрацыі Расіі Валянцінай Мацвіенка, старшынёй Сената Олій Мажліса Узбекістана Танзілой Нарбаевай, старшынёй Меджліса Туркменістана Дуньягазель Гулманавай, старшынёй Міллі Меджліса Азербайджана Сагібой Гафаравай, старшынёй Жогарку Кенеша Кыргыстана Марленам Маматаліевым.

Як падкрэсліла Валянціна Мацвіенка пра значнасць сувязей Беларусі і РФ, “лідары нашых краін у свой час прынялі вельмі правільнае рашэнне, і сёння Саюзная дзяржава — гэта прыклад таго, як можа выбудоўвацца супрацоўніцтва дзвюх краін…”.

І нашы адносіны, сапраўды, прыклад для іншых. Так, у супрацоўніцтве Беларусі і Кыргызстана надаецца ўвага ганд- лёва-эканамічнаму ўзаемадзеянню, умацаванню міжпарламенцкага дыялогу і міжрэгіянальнаму супрацоўніцтву. Абмеркавана рэалізацыя дарожнай карты да 2030 года.

З узбекскім бокам быў абмеркаваны Беларуска-Узбекскі жаночы бізнес-форум, які пройдзе ў верасні ва Узбекістане, міжпарламенцкія зносіны, супрацоўніцтва ў галіне турызму, адукацыі, маладзёжнай палітыцы.

Асаблівае значэнне зносінам з нашай краінай надаюць у Туркменістане. Беларуская дэлегацыя запрошана на чарговую асеннюю сесію МПА СНД у Ашхабад.

На сесіі адобраны новыя рэдакцыі мадэльнага Зямельнага кодэкса, мадэльныя законы аб занятасці, аб супрацьдзеянні сямейна-бытавому насіллю, рэкамендацыі па нарміраванні працы ва ўмовах укаранення лічбавых тэхналогій. Дарэчы, асамблея ў цэлым выдала больш 750 прававых напрацовак. Калі існуе падобная гарманічнасць, то і розныя пытанні дзяржавамі вырашаць лягчэй.
60-е пленарнае пасяджэнне было прысвечана ахове здароўя ў краінах СНД, тым больш, што 2026-ы быў аб’яўлены ў краінах Садружнасці Годам аховы здароўя. Аўтарытэт беларускай медыцыны высокі, шмат напрацовак і дасягненняў. Наша краіна ўваходзіць у дзясятку краін з самым нізкім узроўнем дзіцячай смяротнасці. Мы займаем 40-е месца са 180 краін як адна з лепшых і бяспечных для народжання дзіцяці. Беларусь уваходзіць у топ-25 самых камфортных дзяржаў для мацярынства. “Мы адкрыты для супрацоўніцтва, гатовыя дзяліцца перадавым вопытам арганізацыі шматузроўневай дапамогі, развіваць экспарт медыцынскіх паслуг і навучаць кадры для краін СНД”, — падкрэсліла Наталля Качанава.

Гэтае важнае пытанне на асамблеі агучыў намеснік міністра аховы здароў’я Барыс Андрасюк.

Наталля Качанава прапанавала на савеце асамблеі правесці асобнае мерапрыемства, прысвечанае традыцыйным сямейным каштоўнасцям. Калегі яе падтрымалі. Кіраўнік азербайджанскай дэлегацыі

Сагіба Гафарава сказала, што цяпер гэта актуальная і вострая праблема для многіх дзяржаў. У нашых краінах добра разумеюць: моцная сям’я — гэта падмурак грамадства, выхаванне дзяцей, а дзеці — гэта будучае.

Важныя пытанні абмеркавалі маладыя парламентарыі — на 26-м пасяджэнні Маладзёжнай МПА СНД. Гэта — сучасныя выклікі і магчымасці, звязаныя з развіццём штучнага інтэлекту, лічбавая бяспека, адукацыя, занятасць. Як зазначыў каардынатар ММПА СНД, член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Аляксандр Лук’янаў:

“Работа Маладзёжнай міжпарламенцкай асамблеі — гэта перш за ўсё дэманстрацыя лепшых практык сваіх краін. У гэтай адносіне Беларусь прызнана адной з самых паспяховых у сферы правядзення дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі”.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

– Advertisement –
error: Копирование защищено!!!
Яндекс.Метрика