Меню
ПОДПИСЫВАЙТЕСЬ!
Оперативные и актуальные новости Несвижа и района в нашем телеграм-канале

Насустрач 35-годдзю СНД. Міру і росквіту

Пост опубликован: 31.07.2026

Міру і росквіту. Гэтага жадалі беларускаму народу і яго Прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку лідары краін-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у сваіх віншаваннях з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Галоўнае дзяржаўнае свята адзвінела на беларускіх прасторах, а цёплыя словы ў наш адрас жывуць, даюць добры настрой і веру ў моц дружбы і салідарнасці.

Гэтае свята — Дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, якім стала 3 ліпеня, — не толькі для беларусаў самае значнае, а і для расіян. Гэта падкрэсліў у сваім віншаванні Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін. Таму што ў нашых народаў — агульная гісторыя, трагедыя, цяжкасці і Перамога. Уладзімір Пуцін выказаў упэўненасць, што і далей разам “мы зможам з гонарам пераадолець любыя выпрабаванні, адстаяць свае законныя інтарэсы на сусветнай арэне і забяспечыць дастойнае будучае для нашых грамадзян”.

“У Казахстане з вялікай павагай і цеплынёй адносяцца да брацкага беларускага народа, яго самабытнай культуры і багатых традыцый”. Аб гэтым даведваемся з віншавання Прэзідэнта Казахстана Касым-Жамарта Такаева. “Пад Вашым моцным і аўтарытэтным кіраўніцтвам Беларусь паслядоўна пераўтварае ў жыццё маштабныя задачы па будаўніцтве эфектыўнай, канкурэнтнай эканомікі, нарошчванні прамысловага і навукова-тэхналагічнага патэнцыялу, умацаванні пазіцый дзяржавы на міжнароднай арэне. З задавальненнем адзначаю прадуктыўны і ўзаемавыгадны характар супрацоўніцтва між нашымі краінамі, якое нязменна ўмацоўваецца ў духу дружбы і стратэгічнага партнёрства”, — напісаў казахстанскі лідар. Ён упэўнены, што нашы адносіны будуць і далей дынамічна развівацца, выходзіць на якасна новы ўзровень.

А вось наступныя добрыя словы — ад Прэзідэнта Узбекістана Шаўката Мірзіёева: “Узбекістан і Беларусь традыцыйна звязваюць моцныя сувязі дружбы і супрацоўніцтва. З задавальненнем адзначаю актывізацыю плённага ўзаемадзеяння ў апошнія гады, перш за ўсё ў гандлёва-эканамічнай сферы, што адкрывае шырокія перспектывы для рэалізацыі праграм і праектаў кааперацыі ў прыярытэтных галінах…”.

Высокім узроўнем узаемаразумення і цеснага ўзаемадзеяння характарызуюцца адносіны Беларусі і Азербайджана. Нашы міждзяржаўныя сувязі — гэта моцныя традыцыі дружбы і ўзаемнай падтрымкі між народамі, паспяховая рэалізацыя дамоўленасцей на вышэйшым узроўні. Несумненна, што яна будзе пашырацца і паглыбляцца. Аб гэтым — у віншаванні Прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева.

Шчыра радуецца поспехам беларусаў народ Таджыкістана. Паміж нашымі дзяржавамі мацуюцца і развіваюцца змястоўныя адносіны стратэгічнага партнёрства. Аб гэтым напісаў Прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон. Ён падкрэсліў: “Адносіны між нашымі краінамі займаюць прыярытэтнае месца ў знешнепалітычным курсе Рэспублікі Таджыкістан”.

Паступальнае развіццё кыргызска-беларускіх адносін канстатаваў Прэзідэнт Кыргызстана Садыр Жапараў. І мы цэнім, і яны цэняць традыцыі дружбы, узаемнай павагі і даверу, супрацоўнічаем не толькі ў рамках СНД, але і ЕАЭС, АДКБ, ШАС.

Прэзідэнт Туркменістана Сердар Бердымухамедаў таксама выказаў упэўненасць, што “дружалюбныя адносіны паміж нашымі краінамі будуць і далей паслядоўна ўмацоўвацца і развівацца дзеля дабрабыту нашых народаў”.

Шматлікія віншаванні беларусаў з Днём Незалежнасці прыляцелі таксама ад кіраўнікоў многіх іншых краін і міжнародных арганізацый. У тым ліку — і ад генеральнага сакратара СНД Сяргея Лебедзева.

І ўсюды, побач са словамі шчырых віншаванняў, дасланы найлепшыя пажаданні міру, росквіту, добрабыту, здароўя і поспехаў. Беларускаму Прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку і яго народу. Мне. І табе. І вам. Усім беларусам.

Дзякуй!

Падрыхтавала Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

– Advertisement –
error: Копирование защищено!!!
Яндекс.Метрика