Меню

Мэта – навучыць,  папярэдзіць, прадухіліць!

Пост опубликован: 26.08.2026

У гэтыя жнівеньскія выхадныя дзейнасць работнікаў Нясвіжскага раённага аддзела по надзвычайных сітуацыях сумесна с карэспандэнтам рэдакцыі “НН” была накіравана на прафілактыку пажараў у жыллёвым фондзе грамадзян. У полі зроку ратавальнікаў – пажылыя, а менавіта тыя, хто ў сілу ўзросту і фізічных магчымасцяў не здольны  належным чынам арганізаваць бяспечныя ўмовы пражывання.

Мэта – навучыць,  папярэдзіць, прадухіліць!

Так, наведваючы пенсіянераў, прадстаўнікі МНС дэталёва вывучаюць стан печаў, электрычных прылад і праводкі, наяўнасць і працаздольнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.

Мэта – навучыць,  папярэдзіць, прадухіліць!

Аўтаномны пажарны апавяшчальнік – гэта Ваш першы дапаможца ў выпадку вогненнай бяды, бо менавіта ён падасць сігнал да ратавання. Цудоўна, што Вы паклапаціліся яго набыць, цяпер  застаецца толькі сачыць, каб ён належным чынам працаваў, – звяртаюцца ратавальнікі да гаспадыні аднаго з дамаўладанняў вёскі Рудаўка.

Мэта – навучыць,  папярэдзіць, прадухіліць!

У ходзе рэйдавага мерапрыемства прадстаўнікі службы ратавання  ў чарговы раз нагадваюць гаспадарам  пра правілы развядзення вогнішчаў на прыдамовых тэрыторыях, а таксама пра забарону выпалявання сухой расліннасці, пажніўных рэшткаў. З мэтай большай пераканальнасці даводзяць статыстыку МНС і прыклады гібелі грамадзян пры такіх абставінах.

Мэта – навучыць,  папярэдзіць, прадухіліць!

Прафілактычныя візіты такога кшталту будуць прадоўжаны, бо толькі асабістая размова з насельніцтвам мае самы дзейсны вынік у кантэксце бяспекі.

Мэта – навучыць,  папярэдзіць, прадухіліць!

«НН».

error: Копирование защищено!
Яндекс.Метрика