Меню

На палях раёна. Аператыўныя даныя сельгасработ

Пост опубликован: 31.08.2026

Сёння мы знаёмім чытачоў з аператыўнымі данымі сельгасработ, прадастаўленымі рэдакцыі ўпраўленнем па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама на раніцу 31 жніўня.

Механізатары раёна паспяхова правялі сяўбу азімага рапсу, закрыўшы план 24 жніўня. Сёлета гэта культура заняла 6136 гектараў. Самыя вялікія плошчы размешчаны ў ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” — 870 гектараў, у СВК “Агракамбінат Сноў” — 776, у ААТ “Сейлавічы” — 715 гектараў.

Поўным ходам ідзе падрыхтоўка да сяўбы азімых збожжавых. Уносяцца мінеральныя ўгнаенні. Азоту ў дзеючым рэчыве ўнесена 38 тон, фосфару — 382,3 тоны, калію — 833,1 тоны. *** Лушчэнне ржышча пасля ўборкі збожжавых і зернебабовых праведзена на 5540 гектарах. У т.л. у “Агракамбінаце Сноў” — на 2217 га, у ААТ “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ” — на 587 га, у “Сейлавічах” — на 514 га. Лушчэнне пасля ўборкі рапсу зроблена на 3566 гектарах. У т.л. у “Сейлавічах” — на 650 га, у “Нясвіжскім райаграсэрвісе” — на 580 га, у ААТ “17 Верасня” — на 550 гектарах.

План азімай сяўбы — 17770 гектараў. Глеба ўзарана на плошчы 4470 га. Найбольшыя плошчы ў “Агракамбінаце Сноў” — 943 га, у “17 Верасня” — 735 га, у ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” — 438 га. У працэнтных адносінах хутчэй закрываюць планавыя лічбы РУП “Доследная навуковая станцыя па цукровых бураках” — 71%, “17 Верасня” — 57%, “Агракамбінат Сноў” — 41%. Дзённая прыбаўка за апошні дзень склала 285 гектараў.

Гаспадаркі ўбіраюць цукровыя буракі ранніх тэрмінаў. Пры агульнай плошчы пасеваў 4665 гектараў карэнне выкапана на 679 гектарах. У т.л. на 190 га — у ААТ “Лань-Нясвіж”, на 189 га — у “НОВЫМ ЖЫЦЦІ”, на 114 га — у “17 Верасня”. Працэнт уборкі па раёне — 15%, у “НОВЫМ ЖЫЦЦІ” — 51%, у “Лань-Нясвіж” — 38%, у “17 Верасня” — 35%. Накапана амаль 35640 тон буракоў. Сярэдняя ўраджайнасць склала 524,9 ц/га. У т.л. у ААТ “Грыцкевічы” — 754 ц/га, у “Нясвіжскіх Астроўках” — 613 ц/га, у “ЛаньНясвіж” — 545 ц/га. На Гарадзейскі цукровы камбінат прадпрыемствы раёна адправілі амаль 28956 тон карэння.

Адначасова з іншымі палявымі работамі вялася і вядзецца нарыхтоўка кармоў. Практычна закончана ўборка траў трэцяга ўкосу. Чацвёртым трава скошана ў “Агракамбінаце Сноў” — 1314 га, у ДП “ЭБ “Свеклавічная” — 256 га, у “НОВЫМ ЖЫЦЦІ” — 142 га, у ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” — 81 гектар. Убрана чацвёртым укосам 1428 гектараў.

Усяго па раёне нарыхтавана больш за 167551 тону сенажу (88% ад задання). На 125% яго выканалі ў “Лань-Нясвіж”, на 115% — у “Нясвіжскім райаграсэрвісе”, на 113% — у ЗАТ “1 Мая”. Сена назапашана 5671 тона (98% ад задання). Шэсць гаспадарак яго перавыканалі. Гэта — “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ”, “Агракамбінат Нясвіжскі”, “Нясвіжскі райаграсэрвіс”, “Агракамбінат Сноў”, “Лань-Нясвіж”, “17 Верасня”. Сіласу закладзена больш за 2035 тон.

На адну ўмоўную галаву жывёлы ў сярэднім па раёне нарыхтавана 8,84 цэнтнера кармавых адзінак. Больш за ўсё — у “Лань-Нясвіж” (18,2 ц к. адз.), у “Сейлавічах” (12,6 ц), у “НОВЫМ ЖЫЦЦІ” (10,8 ц).

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.
error: Копирование защищено!
Яндекс.Метрика