Меню

Правільным курсам. Успаміны пра I Усебеларускі народны сход Ліны Баранцэвіч

Пост опубликован: 06.09.2026

Сёння сваімі ўспамінамі пра I Усебеларускі народны сход дзеліцца несвіжанка Ліна Баранцэвіч, на той час — дырэктар АП “Нясвіжскі гарадскі малочны завод”. Цяпер Ліна Георгіеўна знаходзіцца на заслужаным адпачынку.

Правільным курсам

Сёння сваімі ўспамінамі пра I Усебеларускі народны сход дзеліцца несвіжанка Ліна Баранцэвіч, на той час — дырэктар АП “Нясвіжскі гарадскі малочны завод”. Цяпер Ліна Георгіеўна знаходзіцца на заслужаным адпачынку.

— Атрымаць запрашэнне на такі высокі форум — гэта быў вялікі гонар. Я, шчыра кажучы, спачатку нават разгубілася. Думалася: хто ж я такая? Кіраўнік маленькага прадпрыемства ў невялікім раённым цэнтры. Здавалася, што на такое важнае мерапрыемства збіраюцца людзі самага высокага статусу. Але наш Прэзідэнт зрабіў стаўку на ўвесь народ, на яго розныя слаі, каб разам вырашаць надзённыя пытанні жыцця беларусаў.

Другое. Была некаторая няўпэўненасць (не буду называць яе страхам) у сувязі з тымі выпадамі, якія рабілі апаненты прэзідэнцкай улады супраць сходу. Столькі было напісана гора-палітыкамі сцэнарыяў аб яго правале, аб крывавых дзеяннях, аб ваенным перавароце. Ішло самае сапраўднае запужванне. Аднак іх прадказанні лопнулі, як мыльная бурбалка.

Сход прайшоў на высокім узроўні. Ён прадэманстраваў жыццёвасць такой формы дэмакратыі. Народ адобрыў палітычны курс, які павёў Прэзідэнт, выбраны беларусамі ў 1994 годзе на гэтую адказную пасаду. Курс на стабілізыцыю ў дзяржаве, на вывад яе з крызісу, паляпшэнне жыццёвага ўзроўню насельніцтва, інтэграцыю з Расіяй і іншымі краінамі СНД, навядзенне парадку і дысцыпліны.

Двухгадзінны даклад Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, такі просты і зразумелы, і ў той жа час мудры, праслухала з вялікай цікавасцю. У ім быў дадзены глыбокі аналіз палітычнай і эканамічнай сітуацыі, выкладзены далейшы шлях развіцця нашай дзяржавы.

Адным з прыярытэтных накірункаў праграмы з’яўлялася харчаванне. І нам, перапрацоўшчыкам, трэба было думаць аб тэхнічным абнаўленні і рэканструкцыі свайго прадпрыемства з мэтай павелічэння выпуску высакаякаснай і канкурэнтаздольнай малочнай прадукцыі.

Рэалізоўваючы прынятыя на сходзе Асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 1996 — 2000 гады, беларусы ўмацавалі эканоміку, дабіліся яе ўздыму, узнялі на высокую ступень сацыяльную абарону насельніцтва. У дакладзе нашага лідара вялікая ўвага ўдзялялася маладзёжным праблемам, падтрымцы ветэранаў, пенсіянераў, жыллёваму будаўніцтву.

Ажыццяўленне намечанага вялося і вядзецца пры высокай адказнасці Прэзідэнта, пры яго пагружэнні ва ўсе сферы. Ці можна было б даверыць такую адказнасць тадышняму Вярхоўнаму Савету, калі яго спікер Сямён Шарэцкі з пагардай аднёсся да Усебеларускага народнага сходу, адхіліў прапанову прыняць у ім удзел?!

Зразумела, што я падтрымала змены ў Канстытуцыі, прапанаваныя Прэзідэнтам і вынесеныя на рэспубліканскі рэферэндум, які адбыўся пазней, 24 лістапада 1996 года. Лічыла, што толькі моцная прэзідэнцкая ўлада ўздыме рэспубліку з каленяў, забяспечыць нам, нашым дзецям і ўнукам дастойную будучыню.

Як паказала жыццё, мы не пымыліліся, адобрыўшы курс свайго нацыянальнага лідара. Беларусь паспяхова развіваецца. І ўжо не верыцца, што ў 1990-х гадах мы так цяжка жылі. Трэба дакументальны фільм пра той час дэманстраваць, каб старэйшыя людзі ўзнавілі ў памяці, а маладыя ўбачылі рэальныя факты мінулага. Каб параўноўвалі, як было і як стала.

Як сувенір з I Усебеларускага народнага сходу я захоўваю падарунак — гадзіннік з надпісам “Усенародны сход. 1996 год”.

Запісала Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

P.S. Як пазней паказалі лічбы вытворчасці арэнднага прадпрыемства “Нясвіжскі гарадскі малочны завод”, справы ў калектыве ладзіліся. За 10 месяцаў 1996 года ім было перапрацавана малака на 6,5 тысячы тон болей, чым на гэты ж час папярэдняга года. Прырост у супастаўных цэнах склаў 10 мільярдаў 803 мільёны рублёў. Магутнасці завода былі загружаны максімальна.

Адначасова абнаўлялася абсталяванне. У 1996-м была ўстаноўлена лінія па вытворчасці масла жывёльнага. Да канца года планавалі максімальна перайсці на выпуск фасаванай малочнай прадукцыі. Былі закуплены аўтаматы па фасоўцы тварагу, смятаны, масла.

Рашэнні І Усебеларускага народнага сходу ператварыліся ў жыццё.

error: Копирование защищено!
Яндекс.Метрика