Сёлета машынны парк раёна папоўніўся трыма кормаўборачнымі камбайнамі ФС-650 “Палессе”. Зараз кукурузу на сілас імі ўбіраюць: у ЗАТ “1 Мая” — механізатар Станіслаў Флер’яновіч, у ААТ “Лань-Нясвіж” — Аляксандр Дзявойна, у ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” — Мікалай Каўбасюк. Новая тэхніка больш магутная, больш высокапрадукцыйная. Як расказалі нам у “Нясвіжскім райаграсэрвісе”, ФС-650 за дзень выдае “на гара” 620 тон зялёнай масы. А больш стары ФС-80 — 350 тон.
Усяго па стане на 17 верасня ў раёне ўбрана звыш 95310 тон зялёнай масы кукурузы на корм і сілас. Яе сярэдняя ўраджайнасць амаль 432 ц/га. Найбольшыя плошчы вызвалены ў ААТ “17 Верасня” — 290 га, СВК “Агракамбінат Сноў” — 250 га, ЗАТ “1 Мая” — 232 га, ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” — 229 га, ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” і ДП “ЭБ “Свеклавічная” — па 191 гектары. Самая высокая ўраджайнасць масы ў ААТ “Грыцкевічы” — 521 ц/га і ў “Нясвіжскіх Астроўках” — 514 ц/га.
16 верасня пачалася і ўборка кукурузы на зерне. Камбайнер Арцём Карпач з ААТ “Лань-Нясвіж” абмалаціў першыя 4 гектары пасеваў, занёс на свой рахунак 33,3 тоны. Ступень спеласці зерня адпавядае яго якаснаму плюшчэнню. Цукровыя буракі ў раёне, згодна з аператыўнай інфармацыяй райсельгасхарчу, выкапаны на плошчы 1785 гектараў, што складае 38% ад неабходнага. У т.л. 82% убралі ў “Лань-Нясвіж”, 74% — у ААТ “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ”, 64% — у “17 Верасня”. Валавы збор салодкага кораня склаў 108761 т пры ўраджайнасці 609,3 ц/га. У т.л. у “Грыцкевічах” яна складае 709 ц/га, у “НОВЫМ ЖЫЦЦІ” — 696 ц/га, у “Нясвіжскіх Астроўках” — 636 ц/га. На Гарадзейскі цукровы камбінат гаспадаркі раёна здалі 99445 тон сыравіны. Сярэдняя цукрыстасць за дзень — 17,18%. У РУП “Доследная навуковая станцыя па цукровых бураках” — 17,61%, у “НОВЫМ ЖЫЦЦІ” і ДСГУ “Нясвіжская сортавыпрабавальная станцыя” — па 17,5%.
Азімыя збожжавыя пасеяны на 8422 гектарах — 47% ад неабходнага. 75% плошчы засеялі ў “17 Верасня”, 71% — у “Доследнай навуковай станцыі па цукровых бураках”, 65% — у ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі”. Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.



