Меню

Поля Минщины: за продовольственную безопасность

Пост опубликован: 31.10.2026

Аграрии Минщины вышли на исторический рекорд по общему намолоту — более 2,9 миллиона тонн зерна!

Каравай центрального региона занимает более четверти от республиканского.

Напомним, до 2024 года историческим максимумом считался результат 2022 года — 2,4 млн тонн, в 2024 году область взяла новую планку благодаря рекордному сбору кукурузы на зерно — чуть более 2,87 млн тонн.

Вместе с тем работа в полях продолжается: убрано кукурузы на зерно 67%, а это почти 60 тыс. га, сахарной свеклы — 83%, а это 33,5 тыс. га, картофеля — 99%, накопано более 200 тыс. тонн.

По информации Миноблисполкома.

На пятым укосе траў

Больш 30-і гадоў аддаў працы ў роднай гаспадарцы — ААТ “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ” — механізатар Віктор Буйко. Вопыт, памножаны на добрасумленнасць, даюць належны плён. Любая работа ў Віктара Іванавіча ладзіцца. Сёлета пасеяў 500 гектараў азімага рапсу. Пасля — большую частку плошчаў азімых збожжавых, а напару з механізатарам Яўгенам Корабам яны занеслі на свой рахунак 1300 гектараў гэтых культур.

Услед з’явіўся новы занятак: пайшлі на пяты ўкос траў. Механізатар убіраў злакі на лугавых угоддзях. Трава пайшла на закладку сіласу.

Віктар Іванавіч расказвае:

— Выкошваў траву на няўдобіцах, на розных невялікіх кавалачках угоддзяў. У нашай гаспадарцы так заведзена: плошчы з травой павінны ісці пад зіму чыстымі.

На чарзе — уздым зябліва. Пакуль гэтым займаўся адзін Юрый Ханцэвіч. Зараз выходзіць з плугам і “Джон Дзір” Віктара Буйко. Гэты трактар у гаспадарцы пяты год. І вопытны механізатар са сталёвым аратым складаюць надзейны тандэм.

Кукуруза на сілас убрана

У сераду, 28 кастрычніка, гаспадаркі раёна закончылі ўборку кукурузы на сілас на запланаванай плошчы ў 9909 гектараў. Было здроблена 451425,61 тоны зялёнай масы. Сярэдняя ўраджайнасць па раёне склала 455,6 ц/га. Значна вышэй яна ў ААТ “Грыцкевічы” — 531, у СВК “Агракамбінат Сноў” — 523, у ААТ “Сейлавічы” — 477, у ААТ “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ” — 474 ц/га.

Гатовага кукурузнага сіласу нарыхтавана для жывёлы больш за 404130 тон.

… І бурштынавы корм

Як паведамілі рэдакцыі ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, па стане на раніцу 29 кастрычніка кукуруза на зерне была абмалочана на плошчы 4383 гектары, што склала 84% ад неабходнага. Завяршылі гэту работу камбайнеры ААТ “17 Верасня”, СВК “Агракамбінат Сноў”, ДП “ЭБ “Свеклавічная”. Дзённая прыбаўка ўбранай плошчы за 28 кастрычніка склала 147 гектараў, у т.л. 30 га — у ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”, 25 га — у ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”, па 24 га — у ААТ “Лань-Нясвіж” і ААТ “Сейлавічы”.

Намалочана 61892 тоны бурштынавага зерня. Сярэдняя ўраджайнасць — 141,2 ц/га. Найбольшая яна ў “Агракамбінаце Сноў” — 176 ц/га, у ААТ “Грыцкевічы” — 163, у ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” — 157, у ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” — 153 ц/га.

Салодкі корань

Цукровыя буракі выкапаны на 4098 гектарах — 88% ад плана. Поўнасцю вызвалены плошчы там, дзе ішла ўборка ранніх тэрмінаў: у ААТ “Грыцкевічы”, “Лань-Нясвіж”, ЗАТ “1 Мая”, РУП “Доследная навуковая станцыя па цукровых бураках”. Цяпер дзённая прыбаўка складае па раёне 76 — 86 гектараў. Накопана 279732 тоны салодкага кораня. Сярэдняя ўраджайнасць яго — 682,6 ц/га. У т.л. у “Агракамбінаце Сноў” — 997, у “Грыцкевічах” — 798, у “Нясвіжскіх Астроўках” — 742, у “НОВЫМ ЖЫЦЦІ” — 733 ц/га.

На Гарадзейскі цукровы камбінат з раёна адпраўлена звыш 237519 тон сыравіны. Сярэдняя цукрыстасць за апошні дзень — 17,43%, у т.л. у “Нясвіжскім райаграсэрвісе” — 17,67%, у “Нясвіжскіх Астроўках” і “17 Верасня” — па 17,55%.

Пад яравую сяўбу

Пяройдзены экватар на такой важнай рабоце, як уздым зябліва. Узарана глебы 6980 гектараў пры плане 11742. Сярод іх — 841 га ў “Агракамбінаце Сноў”, 840 — у “НОВЫМ ЖЫЦЦІ”, 819 — у “Сейлавічах”, 795 га — у “Лань-Нясвіж”. Дзённая прыбаўка па раёне складае 380 і болей гектараў, у т.л. за 28 кастрычніка самыя большыя плошчы — у ЗАТ “1 Мая” (72 га), у “Нясвіжскіх Астроўках” (53 га), у “Нясвіжскім райаграсэрвісе” (47 га).

Пад яравую сяўбу механізатары ўносяць мінеральныя ўгнаенні. Так, фосфару кожны гектар атрымлівае ў сярэднім 58 кілаграмаў. У тым ліку ў “Грыцкевічах” — па 76 кг/га, у “Сейлавічах” — па 75, у “Лань-Нясвіж” — па 71 кг/га. Калію даюць па 138 кілаграмаў на гектар. У т.л. у “Грыцкевічах” — па 190 кг/га, у “Нясвіжскім райаграсэрвісе” — па 172, у “Сейлавічах” — па 151 кг/га. Запраўляецца глеба таксама арганічнымі ўгнаеннямі.

Догляд азімых пасеваў

У сельгаспрадпрыемствах раёна актыўна вядзецца догляд пасеваў азімых культур. Пры плане 10780 гектараў хімпраполка збожжавых зроблена на плошчы 9526 га, што складае 88% ад запланаванага. Паспяхова праведзена работа ў “17 Верасня”, “Агракамбінаце Сноў”, “Грыцкевічах”, “НОВЫМ ЖЫЦЦІ”, “Агракамбінаце Нясвіжскі” і “ЭБ “Свеклавічная”.

Заданне паспяхова выканалі

Пятым укосам убіралі травы СВК “Агракамбіант Сноў” (753 гектары) і ААТ “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ” (343 га).

Па раёне на адну ўмоўную галаву жывёлы назапашана ў сярэднім па 29,52 цэнтнера кармавых адзінак. Гэта складае 113% ад задання. У ААТ “Лань-Нясвіж” на ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавалі па 43,4 ц кармавых адзінак, у ААТ “Сейлавічы” — па 37,4 ц, у “Нясвіжскім райаграсэрвісе” — па 35,2 ц кармавых адзінак. На 129% выканалі заданне вераснёўцы, на 127% — ланцы, на 121% — першамайцы.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

– Advertisement –
error:
Яндекс.Метрика