Меню

Белыя сябры

Пост опубликован: 07.11.2026

Кожную вясну мы назіраем такі малюнак: за алеяй, якая вядзе ад помніка воінам-вызваліцелям Нясвіжа, пры сажалцы расце густы чарот. Там выбірае месца лебядзіная пара: белыя, прыгожыя птушкі збіраюцца выседжваць патомства. Самка прыладжваецца, а лебедзь носіць у гняздо чароцінкі ды іншыя сцяблінкі. Мы ходзім гуляць і абавязкова глядзім, ці сядзіць там будучая “матуля”, і, як бачым, супакойваемся. Значыць, трэба праз колькі месяцаў чакаць маленькіх шэрых пушысцікаў. Калі з’яўляюцца птушаняты, радуемся, пералічваем іх. Затым назіраем, як бацькі вучаць іх ныраць і шукаць сабе корм, як падросшыя лебедзі плаваюць, горда выцягнуўшы бялеючыя шыі. Любуюцца імі і прыезджыя турысты, і несвіжане розных узростаў, бо лебедзі ўжо даўно сталі своеасаблівымі візітоўкамі горада. Паплаваўшы, яны часта выходзяць на бераг, ахвотна пазіруюць на фотаапараты і смартфоны, бяруць ежу з рук людзей. Хаця лебедзям нельга даваць хлебабулачныя вырабы для іх бяспекі. Можна насенне, моркву ды іншую, лёгкую ежу.

Заканчваюцца асеннія дні і нашы белыя сябры са сваім патомствам шукаюць цёплыя плыні. А мы будзем чакаць іх з новай вясной, каб зноў пабачыць дзіўную прыгажосць лебедзяў, гордых і велічных.

Раіса ХВІР, г. Нясвіж.

– Advertisement –
error: Копирование защищено!
Яндекс.Метрика