ГУ «Редакция газеты „Нясвіжскія навіны“»
Главный редактор
Ирина Викторовна Ефишова.
Адрес
222603, г. Несвиж, ул. Советская, д. 4.
Элетронная почта
info@nesvish.datacenter.by;
reklama@nesvish.datacenter.by (для рекламодателей).
Телефоны
+375 1770 5-12-65 — главный редактор:
+375 1770 5-17-57 — заместитель главного редактора, бухгалтерия;
+375 1770 5-10-68 — редактор интернет-ресурсов;
+375 1770 5-13-03 — отдел писем и социальных вопросов;
+375 1770 5-12-64 — отдел приёма рекламы (тел./факс);
+375 1770 5-11-28 — отдел дизайна, фотокорреспондент .
Режим работы
ПОНЕДЕЛЬНИК — ПЯТНИЦА:
8:00 — 17:00, обед 13:00 — 14:00;
СУББОТА, ВОСКРЕСЕНИЕ: выходные.
Реквизиты
ГУ «Редакция газеты „Нясвіжскія навіны“»
р/с BY66BAPB30152930800100000000
в ЦБУ № 526 в г. Несвиж Региональной дирекции по Минской области ОАО «Белагропромбанк», БИК ВАРВВY2Х
УНП 600031664.
Индекс 64053. Объём 2/5 печат. л. Печать офсетная.
Газета выходит в среду и субботу.
Цена договорная.
Свидетельство о государственной регистрации №970 выдано Министерством информации Республики Беларусь 06.01.2010.
Личный приём граждан и юридических лиц
Личный приём граждан и юридических лиц главным редактором, Ириной Викторовной Ефишовой, проводится во второй вторник месяца с 8 до 14 часов.
В случае отсутствия главного редактора приём проводится заместителем главного редактора.
Личный приём граждан и юридических лиц заместителем главного редактора, Софьей Владимировной Любанец, проводится в четвёртую пятницу месяца с 8 до 14 часов.
Если на день личного приёма приходится государственный праздник или праздничный день, объявленный Президентом Республики Беларусь нерабочим, день личного приёма переносится на следующий за ним рабочий день.
История
Гісторыя Нясвіжскай раённай газеты пачынаецца ў верасні 1939 года, пасля аб’яднання Усходняй і Заходняй Беларусі. Тады яна выходзіла ў свет пад назвай «Чырвоны сцяг». Першым рэдактарам «раёнкі» быў мінскі журналіст Віктар Фінкевіч. Ён прабыў на гэтай пасадзе нядоўга, быў прызваны ў Чырвоную Армію.
Дарэчы, на працягу гістарычнага шляху газеце шанцавала на кіраўнікоў. Усе яны былі добрымі спецыялістамі і разумелі сваю работу. Пад іх кіраўніцтвам выданне набыло змястоўны характар, своеасаблівыя рысы.
Вялікая Айчынная вайна спыніла выпуск «Чырвонага сцяга». Аднавіўся ён толькі 1 студзеня 1945 года. Работнікі газеты пастаянна збіралі інфармацыю аб жыцці раёна, аб галоўных накірунках работы прадпрыемстваў. Асноўная ўвага надавалася простым людзям, мужнасці, з якой яны пераадольвалі цяжкасці таго часу. Але «Чырвоны сцяг» не толькі адлюстроўваў змены, якія адбываліся навокал, але і мяняўся сам. З 1 лютага 1954 года аб’ём «раёнкі» павялічыўся ўдвая — да 1 друкаванага ліста, вырас тыраж — з 1000 да 2000 экземпляраў. Журналісты імкнуліся праўдзіва і аб’ектыўна адлюстроўваць усе поспехі і недахопы. З’явіліся новыя рубрыкі «Школа перадавога вопыту», «Перадавыя людзі раёна», «Правяраем выкананне ўзятых абавязацельстваў», аддзел сатыры і гумару «На вастрыі пяра».
1 мая 1962 года выйшаў першы нумар «Чырвонага сцяга» — газеты Мінскага абкама КПБ і абласнога Савета дэпутатаў рабочых пры Нясвіжскім тэрытарыяльным вытворчым калгасна-саўгасным упраўленні. Нясвіжская райгазета аб’ядналася з Клецкай і Капыльскай. На старонках новага выдання знайшлі адлюстраванне справы работнікаў трох раёнаў. У 1968 і 1989 гадах за арганізацыю массавай работы калектыў атрымаў прэмію імя М.І. Ульянавай. А у 1969-м газету ўзнагародзілі Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. У другой палове стагоддзя на старонках раёнкі з’явілася больш аналітычных матэрыялаў пад рубрыкамі «Роздум над фактам», «Расследаванне НС» і г. д.
У 1989 годзе рэдакцыя перайшла на тыпатайперны набор. Так быў пакладзены пачатак камп’ютарнаму набору і вёрстцы. Праз восем гадоў выйшаў першы нумар газеты, набраны і звярстаны на камп’ютарным настольна-выдавецкім комплексе рэдакцыі. З’яўляюцца новыя задумкі, праекты. У матэрыялах вялікая ўвага стала надавацца адраджэнню культурнай спадчыны беларускага народа. Рэгулярна друкуюцца тэматычныя старонкі.
4 верасня 2002 года газета прыйшла да чытачоў у двухкаляровым паліграфічным выкананні з новай назвай — «Нясвіжскія навіны». Убачылі свет рубрыкі «Субботнее интервью», «АПК: на шляху рэфармавання» і іншыя. Павялічыўся аб’ём газеты. Зараз у сераду раёнка выходзіць на чатырох, у пятніцу — на 16 і больш палосах.
«Нясвіжскія навіны» падтрымліваюць сувязь з чытачамі, адказваюць на іх пытанні, дапамагаюць вырашаць праблемы, праводзяць разнастайныя конкурсы і акцыі. Калектыў рэдакцыі рэгулярна прымае ўдзел у творчых конкурсах абласнога і рэспубліканскага ўзроўню, неаднойчы выходзіў прызёрам, аб чым сведчаць дыпломы і граматы. Так, у 2010г. «НН» сталі пераможцам рэспубліканскага конкурса «Залатая літара» ў намінацыі «За лепшыя матэрыялы культурнай і гісторыка-краязнаўчай тэматыкі».
Газета неаднаразова адзначалася дыпломамі, граматамі, падзякамі і ў разнастайных творчых конкурсах. За апошнія 5 гадоў капілка рэдакцыі попоўнілася 20 узнагародамі. Ў 2011 годзе «НН» атрымалі 3-е месца ў абласным конкурсе сродкаў масавай інфармацыі. В 2012-м занялі ў ім 2-е месца.