Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 10 °C

На абласным аграрным фестывалі

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0
Сярод узнагароджаных Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь — старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко (злева) і член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь старшыня праўлення СВК “Агракамбінат Сноў” Мікалай Радаман (справа)

(Працяг. Пачатак у №80)

У гэтым годзе абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў сяла “Дажынкі-2017” сабраў у памаладзеўшых, абноўленых Смалявічах пераможцаў жніва з усёй Мінскай вобласці — механізатараў, вадзіцеляў, аператараў збожжасушыльных установак, спецыялістаў і кіраўнікоў гаспадарак.

Прыемна адзначыць, што і сёлета, як і раней, наш раён узгадваўся самым добрым словам і на абласным, і на рэспубліканскім узроўні. Так, Ганаровую грамату Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую працу, значны ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу Мінскай вобласці і дасягненне высокіх паказчыкаў ва ўборцы ўраджаю 2017 года атрымаў старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко. Яму таксама была  ўручана ўзнагарода, якой удастоены раён — Дыплом пераможцы рэспублікан-скага агляду-конкурсу “Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм і комплексаў”.

Нагадаем, што на Міншчыне наш раён паказаў самую высокую ўраджайнасць — больш за 65 ц/га — і першым у вобласці завяршыў уборку збожжавых.

Падзяку міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую працу, значны ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу Мінскай вобласці і дасягненне высокіх паказчыкаў ва ўборцы ўраджаю 2017 года атрымаў член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь старшыня праўлення СВК “Агракамбінат Сноў” Мікалай Радаман.

Дыпломам пераможцы рэспубліканскага агляду-конкурсу па землекарыстанні высокай культуры земляробства было таксама адзначана ААТ “Нясвіж-скія Астроўкі”, які атрымаў дырэктар сельгаспрадпрыемства Васіль Халопіца. Такую ж узнагароду атрымаў і Сноўскі сельскі выканаўчы камітэт, які ўзначальвае Галіна Карпей.

Старшыня Сноўскага сель-выканкама Галіна Карпей — з Дыпломам пераможцы рэспубліканскага агляду- конкурсу па землекарыстанні высокай культуры земляробства

Старшыня Сноўскага сельвыканкама Галіна Карпей — з Дыпломам пераможцы рэспубліканскага агляду-конкурсу па землекарыстанні высокай культуры земляробства

Падзякай ААТ “Белсолад” за высокі прафесіяналізм, якаснае вырашэнне пастаўленых задач, захаванне тэхналогіі вырошчвання піваварнага ячменю і дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў быў адзначаны працоўны калектыў ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” у асобе яго дырэктара Юрыя Скрыбы

На святочную сцэну таксама падымаліся пераможцы ў абласным спаборніцтве на жніве  сярод сваіх падраздзяленняў: галоўны інжынер СВК “Агракамбінат Сноў” Ігар Бейня і старшы аператар збожжасушыльнага комплексу ААТ “Гарадзея” Іван Яцкевіч, а таксама  сямейная дынастыя Заяц з СВК “Агракамбінат Сноў”, пра якую “НН” пісалі ў №79 ад 6 кастрычніка.  Асобныя віншаванні прынялі таксама ўладальнікі другіх месцаў у сваіх катэгорыях: старшы камбайнер маладзёжнага экіпажа СВК “Агракамбінат Сноў” Андрэй Вялічка і вадзіцель ДП “ЭБ “Свеклавічная” Генадзь Янкоўскі.

Вадзіцель ДП “ЭБ “Свеклавічная” Генадзь Янкоўскі стаў першым на адвозцы збожжа ў нашым раёне і другім — у вобласці

Вадзіцель ДП “ЭБ “Свеклавічная” Генадзь Янкоўскі стаў першым на адвозцы збожжа ў нашым раёне і другім — у вобласці

На галоўнай сцэне “Дажынак-2017” віншаванні са святам  прымае працоўная сямейная дынастыя Заяц са “Снова”

На галоўнай сцэне “Дажынак-2017” віншаванні са святам
прымае працоўная сямейная дынастыя Заяц са “Снова”

Для герояў гэтага дня было створана сапраўднае свята — шматколернае і шматгалосае, добры ўклад у якое ўнеслі і работнікі культуры нашага раёна. Канцэрт на галоўнай сцэне завяршыла сумеснае выступленне народнага ансамбля народнай музыкі і песні “Зараніца”, узорнага ансамбля гарманістаў “Аношкаўскія музыкі” і народнага ансамбля “Нясвіжскія лыжкары”, у якім кожны калектыў паказаў сваё майстэрства і адцяніў майстэрства другіх. А ў “Горадзе майстроў” можна было палюбавацца на вырабы майстроў народнай творчасці Алены Івахнінай, Наталлі Богуш, Вікторыі Лукашэвіч, Алега і Наталлі Сабіч, Алены Віхровай, іншых удзельнікаў клубаў “Дыяменты нясвіжскага краю” РЦК і майстроў народнай творчасці РЦНТ, а таксама Нясвіжскага гісторыка-краязнаўчага музея.

Вельмі весела і шматлюдна было ў гэты дзень і на Маладзёжнай пляцоўцы, арганізаванай Мінскім абкамам ГА «БРСМ». Тут захоплівалі ўвагу гледачоў яркія клоўны і загадкавыя мімы, якія не давалі гледачам засумаваць, уцягваючы іх у разнастайныя конкурсы. Праграма Нясвіжскага гарадскога маладзёжнага цэнтра была на гэтай пляцоўцы адной з самых цікавых.

Даўно вядома: хто ўмее працаваць, той умее і адпачываць — у гэтым пераканаліся ўсе ўдзельнікі абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў сяла “Дажынкі-2017” у Смалявічах. Напрыканцы свята “дажыначную” эстафету ўрачыста пераняў Мядзель, якому выпаў гонар прымаць праз год “Дажынкі-2018”.

У гандлёвых радах добрым попытам карысталася прадукцыя мясаперапрацоўчай вытворчасці СВК “Агракамбінат Сноў”

У гандлёвых радах добрым попытам карысталася прадукцыя мясаперапрацоўчай вытворчасці СВК “Агракамбінат Сноў”

Несвіжане Алег (на фота) і Наталля Сабіч прывезлі ў Смалявічы свае вырабы з керамікі

Несвіжане Алег (на фота) і Наталля Сабіч прывезлі ў Смалявічы свае вырабы з керамікі

Інкрустацыя з саломкі Алены Івахнінай здалёк прыцягвала ўвагу гледачоў

Інкрустацыя з саломкі Алены Івахнінай здалёк прыцягвала ўвагу гледачоў

Некалькі гадзін запар упрыгожвалі Маладзёжную пляцоўку “жывыя скульптуры” ад Нясвіжскага гарадскога маладзёжнага цэнтра

Некалькі гадзін запар упрыгожвалі Маладзёжную пляцоўку “жывыя скульптуры” ад Нясвіжскага гарадскога маладзёжнага цэнтра

Асартымент салона-галерэі “Скарбніца” — вырабы народных майстроў —  прадстаўляла яго загадчыца Алена Віхрова

Асартымент салона-галерэі “Скарбніца” — вырабы народных майстроў — прадстаўляла яго загадчыца Алена Віхрова

Сапраўдным упрыгажэннем свята стала вакальная група народнага ансамбля песні і танца “Вяночак” Сноўскага СЦК

Сапраўдным упрыгажэннем свята стала вакальная група народнага ансамбля песні і танца “Вяночак” Сноўскага СЦК

Тэкст і фота Соф’і ЛЮБАНЕЦ

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!