Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 13 °C

На абласным аграрным фестывалі

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0
У святочнай калоне — дэлегацыя Нясвіжскага раёна  на чале са старшынёй райвыканкама Іванам Крупко

У святочнай калоне — дэлегацыя Нясвіжскага раёна
на чале са старшынёй райвыканкама Іванам Крупко

У мінулую суботу ў Смалявічах прайшлі абласныя дажынкі. На іх сабралася некалькі тысяч гасцей з усіх раёнаў сталічнай вобласці, да прыезду якіх было прымеркавана шмат цікавага — ад адкрыцця новага будынку ЗАГСа  да цэлай плошчы гандлёвых пляцовак, выставаў работ майстроў народнай творчасці і конкурсу караваяў.



На самай урачыстай частцы свята — ушанаванні пераможцаў жніва — прысутных прывітаў старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Ісачанка. Ён адзначыў, што развіццю сельскагаспадарчай галіны ў рэгіёне надаецца самая пільная ўвага.

DSC04003

Да ўдзельнікаў свята звяртаецца старшыня Мінаблвыканкама Анатоль Ісачанка

— Дзякуючы паўсядзённай напружанай працы работнікаў аграрнага сектара наш рэгіён многія гады ўтрымлівае славу галоўнай жытніцы краіны з высокай культурай земляробства. Сёлетняя барацьба за ўраджай праходзіла ў складаных умовах, выпрабоўваючы нас на трываласць. Але за кошт строгага захавання тэхналагічнай дысцыпліны і зладжанай работы ўсіх службаў Міншчыне ўдалося дасягнуць ураджаю збожжа ў 1,9 мільёна тон пры сярэдняй ура-джайнасці збожжавых і зернебабовых у 37,6 цэнтнера з гектара, — адзначыў Анатоль Ісачанка. — Працягваецца ўборка кукурузы на зерне, і я ўпэўнены, што Мінская вобласць зараз, як і ў мінулыя гады, возьме мяжу ў 2 мільёны тон.

Увогуле ў засекі краіны з палёў Міншчыны паступіла чацвёртая частка ўсяго валавога збору збожжа. А сярэдняя ўраджайнасць збожжавых і зернебабовых на тры цэнтнеры вышэй мінулагодняга абласнога паказчыка.

DSC03978

Прыгожыя народныя касцюмы і ярка-сінія валошкі вызначалі святочную калону нашага раёна

(Заканчэнне — у наступным нумары)

Соф’я ЛЮБАНЕЦ

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!