Прэзідэнт Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам Чан Дай Куанг знаходзіцца з афіцыйным візітам у Беларусі. Адбыліся перамовы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і яго в’етнамскага калегі. Абмеркаваны ўвесь комплекс пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, а галоўнай тэмай перамоў стала развіццё гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння. В’етнамскі госць сустрэўся з прадстаўнікамі таварыства дружбы “Беларусь-В’етнам”, в’етнамскай дыяспары і студэнтамі.