Меню
Курс $  3.26 | €  3.48 | ₽100  3.5 |
Погода 12 °C

У нясвіжскім замку — новы магазін

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Пост опубликован: 11.08.2017

У мінулую суботу ў замку Радзівілаў адкрыўся новы магазін пад назвай “Крэданс”, які размясціўся на месцы былога “Віннага склепа”.

Сімвалічную чырвоную стужку пераразаюць князі Радзівілы,  з ролямі якіх выдатна справіліся артысты музычнага дома “Класіка” Сяргей Тоўсцікаў і Ганна Егараева

Сімвалічную чырвоную стужку пераразаюць князі Радзівілы,
з ролямі якіх выдатна справіліся артысты музычнага дома “Класіка” Сяргей Тоўсцікаў і Ганна Егараева



На пытанні пакупнікоў гатова адказаць Святлана Ярашэвіч

На пытанні пакупнікоў гатова адказаць Святлана Ярашэвіч

Як патлумачыла загадчык сектара рознічнага гандлю Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” Таццяна Сямак, новы аб’ект невыпадкова атрымаў такую прыгожую назву — крэдансам у Радзівілаў называлася спецыяльнае памяшканне, дзе захоўваўся посуд, сталовыя прыборы і іншыя рэчы, якія маглі спатрэбіцца для сервіроўкі княжацкага стала.

І сапраўды, калі заходзіш у гандлёвую залу, здаецца, што ты хутчэй у музеі, чым у мага-зіне, так арыгінальна і па-святочнаму прыгожа тут усё выглядае — ярка адсвечваюць шкло і фарфор, якія пастаўляюцца з Бельгіі, пабліскваюць падсвечнікі і падносы, пасярэбраныя і пазалочаныя сталовыя прыборы (у тым ліку і беларускіх вытворцаў), прыцягваюць позірк вытанчаныя статуэткі і люстэркі — усяго і не пералічыць. Толькі, у адрозненне ад музея, рэч, якую вы вельмі ўпадабалі, тут вам з задавальненнем прададуць. Можна набыць у “Крэдансе” і высакаякасныя алкагольныя напоі да святочнага стала, і фірменны шакалад “Чорная панна Нясвіжа”.

Увесь асартымент вытрыманы ў  старадаўнім стылі, а дапамагаюць пакупнікам з выбарам  тры прадаўцы: Святлана Ярашэвіч, Ганна Цвірко і Людміла Харкова.

У самай вялікай гандлёвай зале магазіна

У самай вялікай гандлёвай зале магазіна

Тавар дэманструе загадчык сектара  рознічнага гандлю НГКМЗ   “Нясвіж”  Таццяна Сямак

Тавар дэманструе загадчык сектара рознічнага гандлю НГКМЗ
“Нясвіж” Таццяна Сямак

За касавым  апаратам —  Людміла Харкова

За касавым апаратам —
Людміла Харкова

Наведвальнікаў  сустракае  прадавец  Ганна Цвірко

Наведвальнікаў сустракае прадавец Ганна Цвірко

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!