У нядзелю днём у гарадскім парку Нясвіжа адбыўся традыцыйны канцэрт у рамках Дзён сель-скай культуры. У заключны акорд летніх мерапрыемстваў, якія арганізоўваліся кожныя выхадныя, свой істотны ўклад унеслі творчыя калектывы ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат” — народны ансамбль танца “Узорыца” і народны вакальны ансамбль “Забава”. У праграме з сімвалічнай назвай “Мы адзінае цэлае” пад апладысменты гледачоў прагучалі песні “Квітней ты, мая Беларусь!”, “У далёкім краі…”. Артысты выканалі беларускія народныя і эстрадныя танцы.
(Пра канцэрт “НН” раскажа пазней).