Па стане на 7 верасня ў раёне было ўбрана 843 га цукровых буракоў (16 %). Сярэдняя ўраджайнасць — 486,6 ц/га. 118 га ўбралі механізатары СВК “Агракамбінат Сноў”, 96 га — ААТ “Грыцкевічы”, 82 га — ААТ “Новае жыццё”, 81 га — ААТ “Гарадзея”. Самая высокая ўраджайнасць — у “Снове” (631 ц/га), 586 ц/га — у “Грыцкевічах”.