У час жніва-2017 пасярод рабочага дня збожжаўборачныя экіпажы, на рахунку якіх налічвалася першая 1000 тон збожжа, прымалі віншаванні ад прафсаюзаў. З найлепшымі пажаданнямі да лідараў жніва звярталіся старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў М.І. Жыгуноў і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК І.К. Кендыш.
Сярод тых, каго ўзнагароджвалі, — сямейны экіпаж з ААТ “Сейлавічы” — Вячаслаў Канстанці-навіч і Максім Вячаслававіч Хвіцько. Бацька і сын неаднаразова ўздымаліся на раённую і абласную сцэны ў час выніковага свята хлебаробаў, станавіўшыся пераможцамі раённых і абласных спаборніцтваў. З гэтай нагоды, а таксама за шматгадовую і плённую працу на хлебнай ніве Нясвіжчыны В.К. Хвіцько будзе ўзнагаро-джаны медалём “100 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі”. На здымку: І.К. Кендыш і М.І. Жыгуноў разам з сямейным экіпажам Хвіцько. Здымак на памяць пасля ўручэння каштоўных падарункаў і сувеніраў. Іна ВАСІЛЕВІЧ.