Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 13 °C

За працу — і пашана

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Лепшых працаўнікоў  ушаноўвалі  на свяце,  прысвечаным Дню работнікаў сельскай  гаспадаркі

і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу,  які прайшоў  у ААТ «Юшавічы».

Фота 1

У мерапрыемстве прыняў удзел дырэктар прадпрыемства Алег Вінаград (на здымку 1 — прымае хлеб-соль), які звярнуўся з віншаваннямі да працаўнікоў палёў і ферм, усіх, хто прымнажае дабрабыт гаспадаркі, бо ад штодзённай карпатлівай працы хлебаробаў і жывёлаводаў залежыць харчовая бяспека ўсёй краіны. Ён зазначыў, што ад вынікаў працы хлебаробаў, жывёлаводаў, механізатараў, спецыялістаў многіх іншых прафесій у першую чаргу залежыць наша ўпэўненасць у заўтрашнім дні. Ён пажадаў работнікам гаспадаркі здароўя, дабрабыту, выканання ўсіх надзей.



Фота 3

Фота 2

На свяце прысутнічалі і прадстаўнікі раённага выканаўчага камітэта. Яны ўручылі Падзякі і Падзячныя лісты старшыні райвыканкама трактарыстам-машыністам Дзмітрыю Петручэню і Анатолю Міхайлаву за актыўную і плённую працу ў аграпрамысловым комплексе і ў сувязі з прафесійным святам. Узнагароду таксама атрымала Леаніда Падамацька, аператар па дарошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы (на здымку 3). У іх адрас былі сказаны словы ўдзячнасці за штодзённую добрасумленную працу, энтузіязм, невычэрпную любоў да роднай зямлі.

Ні адно свята не абыходзіцца без песні. Для вяскоўцаў быў падрыхтаваны цудоўны канцэрт. Святочны настрой прысутным стваралі мелодыі ўсім знаёмых песень, якія праслаўляюць нашы гонар і сілу — зямлю і працу селяніна. Гучалі песні ў выкананні народнага ансамбля народнай песні “Ланская бяседа” (на здымку 2) пад кіраўніцтвам Таццяны Мароз.

Дзмітрый ЯШЧАНКА.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!