Меню
Курс $  3.27 | €  3.51 | ₽100  3.56 |
Погода 19 °C

Не перакладаць праблем на бюджэт

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Пост опубликован: 22.12.2017

Недапушчальна пастаянна перакладваць праблемы прад-прыемстваў і банкаў на бюджэт. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 19 снежня на нарадзе аб прапануемых новых інструментах рэструктурызацыі даўгавых абавязацельстваў у эканоміцы. «Мы сабе не можам дазволіць пастаянна перакладваць праблемы прадпрыемстваў і банкаў на бюджэт. Нам трэба сістэмна вызначыцца з гэтым пытаннем. Неабходны больш актыўны ўдзел банкаў у гэтых працэсах. Але самым актыўным павінен быць той, хто браў грошы. Нам трэба прадугледзець дзейсныя меры аздараўлення фінансавай сітуацыі як на канкрэтных прадпрыемствах, так і ў галінах эканомікі», — заявіў Кіраўнік дзяржавы.



Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што на нараду вынесена пытанне работы з праблемнымі даўгамі прадпрыемстваў рэальнага сектара эканомікі. Узровень накопленай крэдытнай запазычанасці ў некаторых арганізацыях вялікі, і гэта не дае ім магчымасці эфектыўна працаваць і развівацца. Тут выяўляюцца недапрацоўкі мінулых гадоў, пралікі ў бізнес-планаванні і дарагоўля грошай у банкаўскай сістэме. Паводле слоў Прэзідэнта, толькі ў 2015 і 2016 гадах быў прыняты дзясятак рашэнняў па шэрагу прадпрыемстваў і галін на агульную суму $1,8 млрд. Былі рэструктурызаваны іх даўгі, прадастаўляліся адтэрміноўкі, растэрміноўкі пагашэння запазычанасці па крэдытах, выдаваліся бюджэтныя пазыкі. «Тады ўрад абяцаў, што, калі мы дапаможам нашым прадпрыемствам, то гэта будзе апошні раз. Патрэбны быў, з пункту гледжання ўрада, нейкі штуршок, і яны (прадпрыемствы. — Заўвага БелТА) пачнуць эфектыўна працаваць, вернуць даўгі, — нагадаў Кіраўнік дзяржавы. — Цяпер настаў час даўгі вяртаць, пагашаць пазыкі. Але зноў хваля прапаноў аб яшчэ адной рэструктурызацыі». Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў падрыхтаваных прапановах не бачыць адказнасці тых, хто браў даўгі. «А для тых, хто атрымліваў крэдыты і пазыкі, рашэннем Прэзідэнта быў асобны пункт, хто за гэта адказвае», — заўважыў беларускі лідар. У сувязі з гэтым ён выказаў нараканні ў адрас кіраўніцтва Адміністрацыі Прэзідэнта і КДК, у тым ліку за адсутнасць аператыўнага інфармавання па гэтых пытаннях і неўнясенне адпаведных кадравых прапаноў, рух толькі ў фарватары прапаноў урада. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што хацеў бы пачуць адказы на наступныя пытанні: што прадугледжваецца зрабіць для скарачэння аб’ёмаў праблемнай запазычанасці, наколькі хутка механізм работы з праблемнымі даўгамі, прапануемы ўрадам і Нацбанкам, дазволіць выйсці прадпрыемствам з даўгавой ямы, які эфект ад навацый будзе для рэальнага сектара эканомікі, бюджэту і банкаў. «Чакаю дакладных адказаў на пытанні аб наступствах прыняцця прадстаўленых прапаноў», — сказаў Прэзідэнт.

Як расказаў журналістам па выніках нарады першы віцэ-прэм’ер Васіль Мацюшэўскі, у цэлым Кіраўнік дзяржавы праект падтрымаў. «Мы крыху з Адміністрацыяй цяпер дапрацуем шэраг фармулёвак — тое, што звязана з распараджэннем дзяржаўнай уласнасцю. А ў цэлым прапанаваная канцэпцыя Кіраўніком дзяржавы падтрымана, — сказаў ён.  — Мы не гаварылі аб канкрэтных прадпрыемствах, а разважалі аб стварэнні даўгавога рынку».

Уладзімір МАЦВЕЕЎ,

blr.belta.by

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!