Меню
Курс $  3.25 | €  3.55 | ₽100  3.67 |
Погода 20 °C

Напярэдадні абласных “Дажынак”. Рэстаран “Вугарок” і “Ветэранскі падворак”

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Пост опубликован: 21.09.2018

Мінскі абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў сяла “Дажынкі-2018” збярэ жыхароў горада і раёна, а таксама шматлікіх гасцей у Мядзелі 29 верасня.

 

Старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Наталля Якубіцкая, якая ўзначальвае штаб па падрыхтоўцы да свята, адзначае, што тут адрамантаваны сацы-яльныя аб’екты, школы, установы культуры, жылы фонд. У прыватнасці, праведзены бягучы рамонт 32 дамоў і капітальны васьмі, абноўлена інжынерна-транспартная інфраструктура. Усё гэта зроблена сумесна з жыхарамі горада і раёна. Праекты выносілі на грамадскае абмеркаванне, прыслухоўваліся да выказванняў людзей з тым, каб ім было зручна і камфортна жыць.



У працэсе падрыхтоўкі да фестывалю старажытны Мядзел памаладзеў, канстатавала намеснік старшыні Мядзельскага райвыканкама Іна Барыева. Змяніла выгляд, стала больш утульнай цэнтральная плошча, рэканструяваны амфітэатр, пабудаваны гасцінічны комплекс, дзе таксама размесціцца аддзел для рэгістрацыі шлюбаў. Падчас “Дажынак” у курортным пасёлку Нарач адкрыецца галерэя знакамітага земляка — народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча. На маладзёжнай пляцоўцы пройдзе фінал абласнога конкурсу “Уладар сяла”. А на “Ветэранскім падворку” прадэманструюць вырашчаную на прыся-дзібных участках прадукцыю пенсіянеры і ветэраны.

Бясспрэчна, важна падрыхтаваць матэрыяльна-тэхнічную базу, пляцоўку для фестывалю, але не менш важна стварыць святочную атмасферу, лічыць начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама Таццяна Хмель. Будуць арганізаваны тры канцэртныя пляцоўкі. На галоўнай сцэне ў амфітэатры адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў абласнога спаборніцтва, а ў 20.00 — канцэртная праграма Маладзёжнага тэатра эстрады. Пасля заканчэння канцэрта начное неба па традыцыі расквеціць феерверк.

Асаблівасць сёлетніх “Дажынак” — святочнае шэсце “Дажыначная талака” з удзелам пераможцаў жніва ў суправаджэнні аматарскіх харэаграфічных калектываў Міншчыны. Наперадзе кожная дэлегацыя будзе несці дажыначны сноп і каравай з далейшай іх дэманстрацыяй на выстаўцы.

Даволі цікавай уяўляецца і выстаўка “Зямлі маёй куточак дарагі”. Яе ідэя — паказаць, што Міншчына — вялікі агульны дом, дзе для кожнага ёсць месца, дзе захоўваюцца даўнішнія традыцыі рамёстваў, фальклору, нацыянальнай традыцыйнай кухні. Тут кожны раён прадставіць свае этна-брэнды, каб паказаць унікальнасць і непаўторнасць роднага кутка.

А яшчэ Мядзельшчына як край азёр славіцца рыбай, у тым ліку і вугром. У рэстаране пад адкрытым небам “Вугарок” усе ахвотныя пакаштуюць рыбныя стравы, прыгатаваныя прадпрыемствамі грамадскага харчавання, а на пляцоўцы “Рыбны край” удзельнікі і госці свята змогуць набыць прадукцыю рыбгасаў вобласці.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!