У салоне-галерэі “Скарбніца” адкрылася выстава жывапісу “Прырода — наша калыска” мастака Мікалая Герасімава. Ён нарадзіўся ў Беларусі ў 1944 годзе, мастацкую адукацыю набыў у Пецярбургу і Маскве. Служыў на Ваенна-марскім флоце.
Афіцэр, паэт, пісьменнік, публіцыст, мастак, член Інтэрнацыянальнага саюза пісьменнікаў і журналістаў Расіі, Міжнароднага саюза пісьменнікаў імя Кірылы і Мяфодзія Мікалай Герасімаў прадставіў на суд нясвіжскага гледача карціны, якія адлюстроўваюць яго любоў да мора і караблёў.
Выстава будзе дзейнічаць да канца студзеня.
“НН”.