Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 9 °C

У Нясвіжы прайшло свята Божага Цела

Нясвіжскія навіны 3 года назад 0 0

5 чэрвеня ў Нясвіжы ўрачыста прайшло свята Божага Цела — галоўнае свята касцёла, які носіць такую ж назву.

У свяце прынялі ўдзел Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі, які цэлебраваў святую імшу, пробашч парафіі Божага Цела, дэкан Нясвіжскага дэканата, ксёндз-канонік Пётр Шарко і вікарый касцёла Яўген Баланёў, ксяндзы Павел Слука з Клецка, Аляксандр Вітко — з Гарадзеі, а таксама ўраджэнец Нясвіжа, ксёндз Аўгуст Калясінскі.



Пасля святой імшы ў касцёле вернікі прайшлі з урачыстай працэсіяй па горадзе, дзе спыняліся каля чатырох сімвалічных алтароў. Перад кожным з іх былі прамоўлены малітвы аб абароне горада і яго жыхароў ад хвароб і іншых няшчасцяў.

Яскравым момантам свята стала адкрыццё ў касцёле выставы здымкаў фатографа Святланы Польскай “Святло душы”, на якой былі адлюстраваны розныя падзеі з жыцця парафіі — ад святых імшаў, прысвечаных першай камуніі, да вялікіх святаў, прысвечаных юбілейным і памятным датам, звязаным з гісторыяй касцёла.

Многія пазнавалі на выстаўленых фатаграфіях князёў Мацея і Мікалая Радзівілаў, мітрапаліта Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Тадэвуша Кандрусевіча, сваіх родных і блізкіх, якімі яны былі некалькі гадоў таму.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!