Меню
Курс $  3.27 | €  3.51 | ₽100  3.56 |
Погода 19 °C

Уборачная кампанія на Нясвіжчыне: лічбы і факты

Нясвіжскія навіны 3 года назад 0 0

Пост опубликован: 30.09.2021

Па стане на 29 верасня, згодна з аператыўнай інфармацыяй райсельгасхарчу, азімыя збожжавыя былі пасеяны на 11173 гектарах, што складала 72,3% да плана. У тым ліку ў ААТ “Гарадзея” было засеяна 92% плошчы. Зразумела, што, пакуль наша газета здавалася ў друк, гарадзейцы завяршылі работу. Тут пастараліся механізатары Сяргей Івашка на “Джон Дзіры” і Аляксандр Касмовіч на МТЗ-3522, на якім, дарэчы, працуе другі год.



— Задаволены іх работай, — расказаў дырэктар ААТ “Гарадзея” Мікалай Салавей. — Сеялі якасна, нормы выпрацоўкі выконвалі. Сапраўдныя прафесіяналы!

1190 гектараў засеянага азімага збожжавага кліна — такі агульны вынік старанняў  С. Івашкі і А. Касмовіча.

У ААТ “Новае жыццё” было засеяна 91%, у ААТ “Грыцкевічы” — 86% азімага кліну. З лідараў бяруць прыклад і іншыя. Хлебаробы прыкладаюць максімум намаганняў, каб завяршыць гэту работу ў бліжэйшыя дні.

Трэба адзначыць, што аграномы ўсё смялей уключаюць уструктуру плошчаў збожжавых культур азімы ячмень. Сёлета ў плане раёна ён займае 1842 га ў 11 гаспадарках. Гэта культура кожнае лета спрыяе больш аператыўнай уборцы збожжавых.

На палях раёна актыўна вядуцца і іншыя работы.

Сельгаспрадпрыемствы прыступілі да ўборкі кукурузы на зерне. Гэта ААТ “17 Верасня”, “Грыцкевічы”, “Новае жыццё”, “Нясвіжскі райаграсэрвіс”, “Лань-Нясвіж” і ЗАТ “1 Мая”. У сярэднім з гектара камбайнеры намалочваюць па 115 ц бурштынавага збожжа. А вось у “Грыцкевічах” — па 143 ц/га, у “Новым жыцці” — па 130 ц/га. Зерне прасушваецца для добрага захоўвання, а таксама ідзе на плюшчэнне.

Працягваецца ўборка кукурузы на корм і сілас. Скошана звыш 5 тысяч гектараў, прытым кожны дзень вызваляецца каля 300 га. Ураджайнасць зялёнай масы перавышае 400 ц/га, у тым ліку ў “Грыцкевічах” —      549 ц/га, у СВК “Агракамбінат Сноў” — 451 ц/га. Сіласу з кукурузы ў раёне было закладзена 175360 тон. Найбольш —  у ЗАТ “1 Мая” — 24,5 тысячы тон, у ААТ “17 Верасня” —  21,5 тысячы тон.

Цукровыя буракі па стане на 29 верасня былі ўбраны на 764 гектарах — 22% ад неабходнага. Агульная дзённая прыбаўка —  77 га. Вядуць копку салодкага кораня згодна з распрацаваным графікам. 9 гаспадарак. Сярэдняя ўраджайнасць — 571,6 ц/га. Найбольш багатыя бурачныя плантацыі ў ААТ “Грыцкевічы” —  798 ц/га і ААТ “Новае жыццё” — 793 ц/га.

На Гарадзейскі цукровы камбінат было адпраўлена больш за 33200 тон каранёў, за дзень — амаль 2600 тон. Самая высокая іх цукрыстасць —  16,22 % — у ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!