Меню
Курс $  3.25 | €  3.55 | ₽100  3.67 |
Погода 20 °C

У салоне-галерэі “Скарбніца” адкрылася выстава Эвяліны Міцкун “У промнях сонца”.

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

Пост опубликован: 18.03.2022

Мастачка нарадзілася 7 кастрычніка 1972 г.у Днепрапятроўскай вобласці Украіны, у г. Крывы рог. У 1976 годзе сям’я пераехала ў Нясвіж, дзе Эвеліна Міхайлаўна скончыла СШ №1. У 1988 годзе яна паступіла ў Мірскае мастацка-рэстаўрацыйная вучылішча на спецыяльнасць “рэстаўратар ляпных вырабаў і мастацкіх тынковак”. Выяўленчым мастацтвам захапілася яшчэ ў школе. У дзяцінстве малявала пераважна казачныя сюжэты.



— Сёлета мне спаўняецца 50 гадоў, — гаворыць пра сябе Эвеліна Міхайлаўна. — Я несвіжанка і люблю гэты горад. Жывапісу вучылася, капіруючы рэпрадукцыі вядомых мастакоў, а затым, калі з’явіўся Інтэрнэт — на майстар-класах на You Tube каналах. Мне падабацца ствараць на палатне ілюзію прасторы, аб’ёму, гульні святла і ценяў. Блізкі стыль імпрэсіянізму. Пішу кветкі і пейзажы, асветленыя сонцам. І цяпер напісанне карцін — гэта мой асноўны від дзейнасці, якая прыносіць задавальненне і радасць. Я спадзяюся, не толькі мне, але і людзям, якія выбіраюць мае работы, каб упрыгожыць свае інтэр’еры.
Акрамя жывапісу, мастачка займаецца рознымі відамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: яна лепіць з пластыку, валяе з воўны, вяжа.
Наведаць выставу Эвяліны Міцкун “У промнях сонца” можна да канца сакавіка.
Лілія ІВАНЕНКА.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!