Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 4 °C

Момант, каб ствараць кааперацыйныя прадпрыемствы

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

Пост опубликован: 14.05.2022

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае, што цяпер добры момант для развіцця кааперацыйных сувязей як з Хабараўскім краем, так і з іншымі рэгіёнамі Расіі. Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы з губернатарам Хабараўскага края Міхаілам Дзегцяровым.
Кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу, што для развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва пытанне адлегласцей цяпер не мае вялікай ролі. “Сродкі сувязі ў нас нармальныя. Таму мы павінны гандляваць. А гандаль — аснова ўсякай эканомікі. Мы можам пастаўляць вам і абсталяванне, і тэхніку розную, і будматэрыялы, і прадукты харчавання, і прамысловую прадукцыю, — сказаў Прэзідэнт. — Але гэта вельмі проста. Трэба пераходзіць да кааперацыі. І цяпер не было б шчасця, ды няшчасце дапамагло — момант, каб ствараць кааперацыйныя прадпрыемствы. Мы гатовы да таго, каб не толькі вы да нас прыязджалі і стваралі тут па кааперацыі прадпрыемствы, мы гатовы працаваць у вас — у Хабараўску, ва Уладзівастоку. Калі будзе такое пажаданне. Вы ведаеце нашу эканоміку, яна з лішкам для Беларусі — экспарт у нас амаль столькі, колькі мы спажываем. Таму мы можам развіваць некаторыя напрамкі і ў іншых краінах, рэгіёнах Расійскай Федэрацыі”.



Аляксандр Лукашэнка прывёў прыклад, што можна развіваць кааперацыю ў вытворчасці грузавых аўтамабіляў, дарожна-будаўнічай, лесанарыхтоўчай, камунальнай тэхнікі, пасажырскага транспарту. Ён нагадаў, што нядаўна абмяркоўваліся пытанні ваенна-прамысловага комплексу. Добрыя напрацоўкі па тых ці іншых напрамках ёсць і ў Беларусі, і ў Расіі.
Традыцыйна Беларусь прапануе супрацоўніц- тва ў АПК: “Мы не ўступаем па сучасных тэхналогіях у агракомплексе ні адной вядучай краіне свету. І сітуацыя цяперашняя паказала і пацвердзіла тое, што мы канкурэнтаздольныя”.
Яшчэ адзін напрамак — узаемадзеянне ў будаўнічым комплексе, рэалізацыя інвестпраектаў. Ёсць таксама гатоўнасць пастаўляць у Хабараўскі край абсталяванне і ствараць аб’екты па водаачыстцы, водаадвядзенні. У цэлым Беларусь прапануе гэтаму расійскаму рэгіёну шырокі спектр прадукцыі і паслуг.
Па інфармацыі БелТА.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!