Меню
Курс $  3.27 | €  3.51 | ₽100  3.56 |
Погода 14 °C

У Нясвіжы адкрылася выстава ваенна-гістарычнай рэканструкцыі

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 1

Пост опубликован: 20.06.2022

Напачатку чэрвеня ў Вялікай выставачнай зале палаца Радзівілаў адкрылася часовая экспазіцыя “GLORIA ARME: ваенна-гістарычная рэканструкцыя даспехаў і зброі».
На выставе дэманструюцца мадэлі ахоўнага і наступальнага ўзбраення. Сярод экспанатаў можна вылучыць поўныя камплекты ахоўнага ўзбраення асобных войскаў Вялікага княства Літоўскага падчас Грунвальдскай бітвы 1410 г. і бітвы пад Оршай 1514 г. Важнымі складаемымі экспазіцыі сталі адноўленыя макеты ўзбраення, якія дазваляюць прасачыць развіццё еўрапейскай ваеннай справы ў перыяд з XIV да канца XVII стагоддзя. Наведвальнікі выставы могуць убачыць розныя віды зброі — суліцы і сякеры ранняга сярэднявечча, узоры залатога веку рыцарскага ўзбраення — гатычны даспех, пампезныя крылатыя гусарскія даспехі часоў Стэфана Баторыя, розныя віды клінковай зброі. У экспазіцыі прадстаўлены традыцыйныя на Беларусі ручныя кавальскія інструменты і абсталяванне. Гэтыя інструменты выраблены па аўтэнтычных крыніцах розных эпох і ўзнаўляюць эвалюцыю кавальскага рамяства на беларускіх землях. Частка даспехаў, што знаходзіліся на выставе, была выраблена менавіта з выкарыстаннем названых інструментаў.



На прыкладзе выстаўленых экспанатаў можна было прасачыць уплыў і заходнееўрапейскіх, і ўсходніх традыцый — усё гэта канцэнтравалася на нашых землях.

Крылаты гусарскі даспех часоў Стэфана Баторыя

Жадаючыя маглі адчуць сябе рыцарамі, прымерыўшы інтэрактыўныя элементы ўзбраення і рыштунку: кальчугу, рыцарскія шчыты, шлем “бацынет” з забралам і іншае.
Як патлумачыў адзін з заснавальнікаў руху ваенна-гістарычнай рэканструкцыі ў Беларусі Юрый Усціновіч, які сам праводзіў першую экскурсію па выставе, яе галоўная ідэя — данесці да гледачоў тое, што ў нас было шмат сярэднявечнага ўзбраення, якое прысутнічала ў кожным шляхецкім родзе. З-за ліхалеццяў і войнаў шмат чаго было страчана. Як тая калекцыя Радзівілаў — яе часткі можна знайсці ў розных кутках свету, а ў самім замку зараз знахо- дзяцца лічаныя экспанаты.
— Вярнуць назад гістарычныя рарытэты мы не можам, — адзначыў у нашай гутарцы Юрый Фёдаравіч, — але каб нашы лю- дзі мелі магчымасць атрымаць аб іх уяўленне, мы імкнёмся прадста- віць рэтраспектыву ахоўнага ўзбраення ад ранняга сярэдневечча да новага часу. Наша задача як гісторыкаў-рэканструктараў — пака- заць, што гэта была сур’ёзная праца, што ўсё рабілася таленавітымі майстрамі і патрабавала пэўнага эканамічнага і тэхнічнага развіцця. І калі б людзі не сканструявалі такую зброю, а майстры яе не зрабілі, то і такой выставы не было б. Моцная армія — гэта моцная эканоміка.

Юрый Усціновіч расказвае прысутным аб гатычным даспеху

Акрамя Юрыя Усціновіча, масагабарытныя макеты клінковай зброі тут прадставіў Дзмітрый Андрэеў, даспехі гусараў — Мікалай Малько, рэканструкцыю даспеха перыяду Грунвальдскай бітвы — Максім Філаненка, меч Х стагоддзя з эмаллю і латунню — Дзмітрый Храмцоў, шаблю — Сяргей Паўлаў.
Выстава “GLORIA ARME” будзе дзейнічаць у Нясвіжскім замку па 23 кастрычніка 2022 года.
Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!