Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.5 |
Погода 13 °C

Маладое пакаленне не падводзіць

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 2

Пост опубликован: 22.08.2022

Давяраць маладому пакаленню адказную справу — добрая практыка, лічаць у Снове. І ў чарговы раз не памыляюцца, таму што вынікі — самыя найлепшыя.
Як мы ўжо паведамілі ў папярэднім нумары «НН», гонарам збожжавай нівы ў раёне сталі вадзіцелі-трохтысячнікі. Шасцёра працаўнікоў раёна прымалі віншаванні ў мінулы панядзелак. Трое з іх — прадстаўнікі маладога пакалення, сярод якіх і Леанід Вялічка, які заняў першае месца ў вобласці ў працоўным спаборніцтве. Аб дзяцінстве, выбары прафесіі, матывацыі і лідарстве, аб тым, што захапляе хлопца і якім павінен быць сапраўдны “чалавек зямлі”, мы пагутарылі з ім асабіста.



Званю свайму герою для інтэрв’ю па тэлефоне. Зараз ён актыўна працуе на адвозцы пяску на аб’екты будоўлі. Таму “ўрвала” Леаніда падчас абеду — пагутарылі “анлайн”.
Аб гісторыі свайго шляху ў сельскую гаспадарку вадзіцель расказвае проста: любоў да тэхнікі расставіла прыярытэты, накіравала і падказала выйсце. Так, пасля школы хлопец некалькі гадоў атрымліваў спецыяльнасць “механік — слесар — вадзіцель”, а потым два гады адточваў веды на практыцы.
— Леанід, як лічыце, можаце назваць сябе ўжо дастаткова вопытным? Добры Вы работнік? — задаю пытанне.
— Можа, вопыту яшчэ вялікага і не маю, дзе-нідзе яшчэ патрабую ўвагі з боку старэйшых калег, але ж стараюся. Мабыць, калі не стараўся б, то не рабіў бы тут. Пакуль заўваг няма.
Я люблю тэхніку. Цікаўлюся матацыкламі, мапедамі. У інтэрнэце адсочваю навінкі, гля-джу відэаагляды, спаборніцтвы. Розныя ма- дэлі, класіфікацыі, магчымасці мотатэхнікі…
— Дык, калі ўявіць, што ў свеце не было б ніякіх машын — ні легкавых, ні грузавых, ні спартыўных, аддалі б перавагу матацыклу? — падхопліваю я.
— (смяецца) Ну, мусіць, так…
— А са сваім “працоўным канём” лёгка спраўляецеся? Дарэчы, які ён у Вас?
— Працую на МАЗе-5551. Канешне, з ім даўно ў суладдзі. Перавожу разнастайныя грузы: і будаўнічыя матэрыялы, і буракі (у сезон цукровых буракоў — імі запаўняемся). А вось падчас уборачнай, вядома, асноўнае — збожжа. Напружаная пара, адпачываць-“пакурваць” — часу няма. Усё аператыўна, нават лёгкі азарт прысутнічае, так званы спаборніцкі момант.
— Згодна. Асабліва маладых гэта часта датычыцца…
Леанід, а якія пачуцці ахоплівалі Вас, калі Вы дазналіся, што не проста сталі лідарам, а пераможцам сярод такіх жа ў вобласці? Што адчувалі?
— Ну, вядома, прыемна, што тут казаць, — крыху бянтэжыцца суразмоўца. — Я нават не падазраваў, не разлічваў… Яно так часцяком здараецца: менавіта, калі не чакаеш, нават не думаеш — складваецца найлепшым чынам.
Трэба нагадаць, что з выдатным дасягненнем Леаніда і пецярых яго калег віншавалі ў панядзелак не толькі кіраўніцтва раёна і гаспадаркі, але і абласное — словы ўдзячнасці прагучалі з вуснаў першага сакратара абласнога камітэта ГА “БРСМ” Аляксандра Дзічкоўскага. Перадавікі атрымалі грашовыя прызы, узнагароды і падарункі.
— А як кіраўніцтва? Калектыў? Не крыў- дзяць? — цікаўлюся.
— Ды не. Дырэкцыя і прафкам падтрымліваюць моладзь. Я, вось, напрыклад, не мясцовы — з Узды. Там зараз бацькі засталіся. Але мне прадпрыемства ўжо два гады як вы- дзеліла кватэру. За гэта — вялікі дзякуй. Зручна, чым “ездзіцца” ці жыць у тым самым інтэрнаце. А ўлічваючы тое, што я больш за год — малады бацька (аўт. — Назару Леанідавічу Вялічка — 1,3 гады), то зусім прыгажосць!
— Дык, атрымліваецца, Вы наогул “нарасхват”. І там, і тут паспяваеце? — дзіўлюся.
— Прыходзіцца. Але ж цікава жыццё складваецца…
— А што цяжэй па-Вашаму, быць бацькам ці вадзіцелем у перадавым прадпрыемстве?
— (задумваецца) І тое, і тое — няпроста, — разважае Леанід. — Але, мусіць, усё ж бацькоўства — справа тонкая і пакуль што неспазнаная мною. А ў гаспадарцы я крыху разумею, як ніяк…
— Ну, гэта апраўдана, Вы ж дэбютант… Выходзіць, на сябе часу не застаецца?
— Чаму ж? — пярэчыць малады чалавек. — Усё роўна страюся знаходзіць час на ўласныя захапленні. Напрыклад, гуляю ў скла-дзе футбольнай каманды агракамбіната, мы ўдзельнічаем у турнірах, разам абмяркоўваем матчы вядучых футбольных фаварытаў. А яшчэ рыбалку люблю…
— Ого! І які самы буйны ўлоў быў?
— Шчука — 2 кілаграмы. У баранавіцкіх краях вылавіў! — прызнаецца хлопец.
А я прапаноўваю перайсці ў больш філасофскі накірунак і пытаю наступнае:
— Леанід, як Вы лічыце, Вы паспяховы чалавек?
— Думаю, так. У мяне галоўнае ёсць: здароўе, сям’я, бацькі, мая справа…
— А ёсць тое, чаго не хапае? Да чаго яшчэ трэба імкнуцца?
— Ведаеце, усё тое, чаго няма — будзе. Трэба толькі захацець і пачаць дзейнічаць. Мы, людзі працоўныя, добра ведаем, што якіх намаганняў каштуе. Проста трэба крыху жадання і сіл. Так і напішыце! — смяецца мой суразмоўца і, прызнацца, натхняе мяне.
— Салідарна з Вамі, Леанід! Таму жадаю Вам ні на момант не спыняцца на дасягнутым і з такой жа ўпэўненасцю і спрытнасцю рухацца наперад!
Дар’я ПІВАВАРСКАЯ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!