Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 14 °C

На гарадзейскіх палетках

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

— Уборачная плошча збожжавых сёлета ў гаспадарцы складае 1683 гектары, — расказвае дырэктар ААТ “Гарадзея” Мікалай салавей. З іх пшаніца заняла 818 гектараў, з якіх удалося сабраць 5884 тоны 200 кілаграмаў. Сярэдняя ўраджайнасць гэтай культуры склала 71,9 ц/га. Клін трыцікале заняў 420 гектараў, якія далі 2707 тон 800 кілаграмаў пры ўраджайнасці 64,5 ц/га. Ячмень быў пасаджаны на 445 гектарах, з якіх атрымалі 2196 тон 100 кілаграмаў пры ўраджайнасці 49,4 ц/га. Усяго ж у ААТ “Гарадзея” было атрымана 10788 тон 100 кілаграмаў збожжавых з сярэдняй ураджайнасцю 64,1 ц/га.



Ва ўборцы ўдзельнічалі восем камбайнавых экіпажаў, якія працавалі на пяці КЗС-1218, адным “Кэйсе” і двух “Лексіёнах”. У спаборніцтве камбайнавых экіпажаў перамог Міхаіл Мураўёў з памочнікам Дзмітрыем Жэркам, які намалаціў 1549 тон 800 кілаграмаў, выканаўшы заданне (адпаведна магчымасцям яго машыны) на 119,2 працэнты. Яму крыху саступіў Дзмітрый Шмат з сынам Андрэем — 1588 тон 700 кілаграмаў (113,5 працэнта ад задання), які заняў другое месца, і трэцім стаў Вячаслаў Галавацкі з памочнікам Максімам Лойкам. Яго працоўны здабытак — 1447 тон 200 кілаграмаў (111, 3 працэнта).
Сярод вадзіцеляў бясспрэчным лідарам стаў Вікенцій Гурын, які перавёз 2117 тон, другі паказчык у Дзяніса Абрамовіча — 1903,5 тоны і трэці — у Мікалая Долмата — 1873, 5 тоны.
Залог поспеху гарадзейцаў — эфектыўная арганізацыя працы, асабістая зацікаўленасць кіраўніцтва, новыя аграномы, якія ўнеслі ў догляд і абарону раслін свой свежы, малады погляд і падыход, і, вядома, адказнае стаўленне да сваёй работы ўсіх, хто быў задзейнічаны на ўборцы.
З заканчэннем жніва ў гаспадарцы на поўную моц пайшла падрыхтоўка палёў да азімай сяўбы.

Пераможца працоўнага спаборніцтва сярод гарадзейскіх хлебаробаў камбайнер Міхаіл Мураўёў (справа) і яго памочнік Дзмітрый Жэрка ў дзень,
калі быў зроблены здымак, якраз дажыналі
апошнія гектары збожжавай нівы.
На трэці год пасля прыходу на работу
ў гаспадарку Дзмітрыю Мікалаевічу даверылі штурвал камбайна, і давер ён апраўдаў, штогод трапляючы ў спіс лепшых працаўнікоў жніва. У астатні час года на трактары
МТЗ-1522 ён гэтак жа добрасумленна выконвае іншыя работы — ворыва, падрыхтоўку глебы і другое, што патрэбна на пэўны момант. Атрымаўшы прафесійныя навыкі ў Крычаўскім ПТВ №216 механізацыі сельскай гаспадаркі, ён з поспехам прымяняе
іх на нясвіжскай зямлі,
без якой ужо не ўяўляе свайго жыцця

Галоўны аграном ААТ “Гарадзея” Ганна Парфімовіч пачала працаваць у гаспадарцы ўслед за сваім мужам, які прыйшоў сюды механізатарам, і ніколькі не пашкадавала аб гэтым.
— Нам далі новы дом у Вялікай Лысіцы, — гаворыць
Ганна Міхайлаўна. — Ёсць усе ўмовы для жыцця і работы, таму і працаваць хочацца з душою, каб апраўдаць давер кіраўніцтва гаспадаркі.
Тонкасці прафесіі мая суразмоўца спасцігала ў Гродзенскім аграрна-тэхнічным універсітэце
на факультэце абароны раслін і работу сваю любіць і цэніць:
— Кожны дзень тут адбываецца нешта новае. Пастаянна выязджаю на палі, гляджу, у якой фазе развіцця і ў якім стане знаходзяцца расліны, дзе і якая патрэбна апрацоўка ад шкоднікаў і хвароб, як яна праводзіцца, ці ў тэрмін выконваюцца аграхімічныя прыёмы і гэтак далей. Работы хапае, яна не заўсёды лёгкая, але ж дзеля поспеху агульнай справы сіл не шкада

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!