Меню
Курс $  3.27 | €  3.55 | ₽100  3.68 |
Погода 21 °C

Дружна развіталіся з летам

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

Пост опубликован: 13.09.2022

У мінулую пятніцу на набярэжнай Бернардзінскай сажалкі

несвіжане і госці горада гучна развіталіся з летам, стаўшы сведкамі фестывалю закрыцця самага яркага,

крэатыўнага і непаўторнага летняга сезону 2022 года “Правядзём лета разам”.

Карэспандэнт “НН” Неаніла Любанец прапануе скласці пазл “Гонар за Беларусь”



Гасцей свята сустракаў духавы аркестр Нясвіжскага РЦК

Пляцоўка каля вады пераўтварылася ў зону рознага кшталту актыўнасцей. Тут разгарнуліся фотазоны, майстар-класы, сувенірныя лаўкі, батуты, атракцыёны. Жадаючыя маглі нанесці аквагрым, пакаштаваць поп-корн і салодкую вату.

Сваю дзейнасць і поспехі ў творчасці ў рамках “Арт-алеі” дэманстравалі дамы і цэнтры культуры раёна. Тут было ўсё: і ўзнагароды за пэўныя дасягненні, і ўзоры вырабаў дэкаратыўнай творчасці, і нават прысмакі, якімі частавалі наведвальнікаў.

Свой інтэрактыў арганізавалі і прадстаўнікі РАНСа. Яны ў чарговы раз нагадалі аб правілах бяспекі праз пазнавальныя гульні, прапанавалі прымераць форму выратавальніка, пазваніць па нумары экстранных службаў 112 і прайсці анлайн-тэсты.

Сваё майстэрства дэманстравалі прадстаўнікі аматарскіх аб’яднанняў Гарадзейскай клубнай зоны

Фотазону, а таксама стэнд са шматлікімі кніжнымі навінкамі прадставіла і цэнтральная раённая бібліятэка імя Паўлюка Пранузы.

Запрашалі прысутных стаць падпісчыкамі і зрабіць памятныя фота і мы — працаўнікі рэдакцыі. Жадаючыя змаглі пагуляць у латарэю, скласці пазлы і паспрабаваць сябе ў ролі наборшчыка тэксту за друкарскай машынкай. Ніхто з тых, хто завітаў да нас, не пайшоў без цукерачкі з пажаданнем.

А сёмай гадзіне распачалася ўрачыстая частка свята — канцэрт ад лепшых гуртоў і выканаўцаў Нясвіжчыны “Музыка нас звязала”.

Відовішчным атрымалася дэфіле летніх мадэляў “Вясна-лета” сезона-2023, калекцыю для якога прадставіла ЗАТ “Калінка”.

Падчас дэманстрацыі мадэляў ЗАТ “Калінка”

Прыемным падарункам для несвіжан стала выступленне артыстаў беларускай эстрады Тэа і Вольгі Рыжыкавай.

Завяршылася свята дыскатэкай “Летні вайб”.

На сцэне — зоркі беларускай эстрады Тэа і Вольга Рыжыкава

Дар’я ПІВАВАРСКАЯ.

Фота Ірыны ЛУЧЫНОВІЧ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!