Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 13 °C

З высокай аддачай бурачных плантацый

Нясвіжскія навіны 1 год назад 0 0

Цукровыя буракі займалі сёлета ў сельгаспрадпрыемствах раёна 3940 гектараў. Па стане на 31 кастрычніка,
згодна з аператыўнай інфармацыяй упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама,
яны былі выкапаны на плошчы 3246,6 га — 82 % ад неабходнага.

Паспяхова завяршылі ўборку ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”, СВК “Агракамбінат Сноў” і ДСГУ “Нясвіжская сортавыпрабавальная станцыя”. На апошніх трох гектарах капалі карэнне ў панядзелак у ААТ “17 Верасня”. Выйшлі на фінішную прамую ААТ “Сейлавічы” і “Гарадзея”. У ня- дзелю, 30 кастрычніка, копка ішла ў ААТ “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ”, “Нясвіжскі райаграсэр- віс”, “Лань-Нясвіж”, “Юшавічы”, ЗАТ “1 Мая” і навуковай доследнай станцыі па цукровых бураках.



У сярэднім па раёне ўраджайнасць буракоў складае 530,9 ц/га. Найбольш багатыя палеткі — у СВК “Агракамбінат Сноў”. Кожны гектар даў па 897 цэнтнераў караняплодаў, у сувязі з чым у гонар гэтай гаспадаркі на цэнтральнай плошчы Нясвіжа ўзняты сцяг працоўнай славы. На ўборцы там працавалі механізатары Віктар карповіч і Анатоль Абрамовіч. Цяпер яны заняты іншай справай: першы ўздымае зябліва, другі ставіць буракаўборачны камбайн на зімовае захоўванне.
На другім месцы па ўраджайнасці знахо- дзіцца ААТ “Грыцкевічы”, дзе накопваюць па 656 ц/га. На трэцім — ААТ “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ” — 599 ц/га. Па 583 ц/га сабралі ў “Нясвіжскіх Астроўках”, па 546 — у “1 Мая”.
На Гарадзейскі буракапрыёмны пункт цукровага камбіната з гаспадарак раёна адпраўлена ў фізічнай вазе больш за 148112 тон каранёў.
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!