Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.49 |
Погода 6 °C
Opera снимок 2022 11 25 155506 cloud.mail.ru

Чалавек, вада і рыба — тры кіты ААТ “Альба”

Нясвіжскія навіны 1 год назад 0 1

Пост опубликован: 25.11.2022

Адкрытае акцыянернае таварыства “Альба” — поўнасістэмная карпавая сажалкавая гаспадарка, якая займаецца развядзеннем не толькі карпа, але і шчукі, карася, таўсталобіка, белага амура і сома.

Photo1668691247

Галоўны рыбавод Руслан Раўнівых і старшы рыбавод Аляксандр Сандрос на адгрузцы рыбы



 

Як расказаў дырэктар таварыства Міхаіл Трусевіч, у двух аддзяленнях “Альбы” знаходзіцца пяць нагульных сажалак, шэсць такіх, дзе рыба расце да году, і дзве мальковыя сажалкі.

— Сёлета мы плануем атрымаць 14 тон сяголетак, 40,4 тоны двухгодак і 130 — таварнай сажалкавай рыбы, — адзначыў у нашай гутарцы Міхаіл Анатольевіч. — І, мяркуючы па ўсім, гэтыя лічбы павінны быць дасягнуты.

Photo1668691239

Вось так адбываецца вылаў рыбы з вадаёма. У цэнтры групы работнікаў — рыбавод Анатоль Нічыпаровіч. Праз яго рукі праходзяць кармленне і адгрузка рыбы, і за 10 гадоў працы ў “Альбе” Анатоль Станіслававіч завая- ваў павагу ў таварышаў па рабоце і аўтарытэт у кіраўніцтва за свае добрасумленнасць і надзейнасць

 

За ўсю гэту рыбную гаспадарку, кожны на сваім участку, адказваюць 23 работніка. Шасцёра з іх маюць вышэйшую адукацыю па сваіх спецыяльнасцях, атрыманую ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі.

Адзін з іх — старшы рыбавод Аляксандр Сандрос, які зарэкамендаваў сябе з найлепшага боку як работнік, які граматна і ўдумліва падыходзіць да вырашэння пастаўленых задач. Ён працуе ў рыбаводстве больш за 10 гадоў. Штодзень задзейнічаны ў адгрузцы таварнай рыбы ў гандлёвыя сеткі нашай краіны і на выязны гандаль рыбаводы Анатоль Нічыпаровіч і Валерый Цярпіцкі.

Photo1668691243

Падкормку рыбы на сажалцы Альбянскай вядзе майстар Андрэй Гарахавец

 

Як і кожнае сур’ёзнае прадпрыемства, ААТ “Альба” працуе на перспектыву — гэтай восенню вельмі актыўна ідзе зарыбленне малькамі таўсталобіка. Таварыства прадае іх па ўсёй тэрыторыі нашай рэспублікі. Шмат рыбапасадачнага матэрыялу набыла Віцебская вобласць для сваіх прыродных вадаёмаў, зарыблена возера Лоша, вода- сховішча на рацэ Шчара ў Ляхавіцкім раёне і іншыя вадаёмы. Іншымі словамі, добры прыбытак таварыству прыносіць продаж не толькі таварнай рыбы, але і малькоў.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!