Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.5 |
Погода 13 °C

Са светлым Хрыстовым Нараджэннем!

Нясвіжскія навіны 1 год назад 0 0

Пост опубликован: 25.12.2022

Паважаныя свяшчэннаслужыцелі і вернікі рымска-каталіцкай царквы!

Сардэчна віншуем вас са светлым святам Раства Хрыстова!

Яно вяртае нас да вытокаў векавых духоўных традыцый, дорыць людзям нязгаснае святло веры і надзеі, напаўняе нашы сэрцы любоўю і дабрынёй.

Хай Віфлеемская зорка заўсёды асвятляе шлях, які вядзе да годнага і шчаслівага жыцця.

Жадаем вам моцнага здароўя, сямейнага шчасця і душэўнай гармоніі! Хай калядны настрой не пакідае вас на працягу ўсяго года, натхняючы на добрыя справы.



Нясвіжскі раённы выканаўчы камітэт.
Нясвіжскі раённы Савет дэпутатаў.

 

 

Шаноўныя несвіжане і жыхары раёна!

Дарагія каталікі і іншыя хрысціяне, якія святкуюць Божае Нараджэнне!
«Хвала на вышынях Богу, а на зямлі супакой людзям добрай волі».
(Лк 2.14).

Гэта першыя словы, якімі анёлы абвясцілі людзям радасць Нараджэння Божага Дзіцяці.

Мы жывём у няпросты час, дзе свет хвалююць нянавісць, супрацьстаянне, варожасць. У тым ліку і нашыя сэрцы бываюць напоўненыя неспакоем.

Калі паглядзець на сутнасць чалавечага існавання, то мы ўбачым, што чалавек перажывае неспакой і нават страх, знаходзячыся ў цемры. І толькі святло, пранізваючы змрок, рассейвае трывогу і знішчае страх.

Хрыстова Нараджэнне асацыіруецца са святлом Бэтлеемскай Зоркі, якая паказала шлях чалавецтву да Бога. І ўвогуле Хрыстус з’яўляецца Святлом, які разганяе цемру ў нашым жыцці.

Жадаю ўсім, каб Святло Хрыстовага Нараджэння заззяла ў нашых сэрцах, ажывіўшы іх надзеяй. Толькі Бог і вера ў Яго можа напоўніць наша жыццё спакоем. Няхай жа Ён бу- дзе ў нашым жыцці і нашым Жыццём!

Радасці вам і вашым сем’ям у Новым 2023 годзе!

Усіх вернікаў, не толькі каталікоў, але і братоў праваслаўных і іншых вызнаўцаў Хрыста, якія чакаюць Яго Нараджэння, віншую са святамі Божага Нараджэння. Жадаю радасці ў вашым жыцці, у вашых сем’ях… Адкрыйце сэрцы Хрысту, і яны напоўняцца радасцю!

Усім вясёлых Святаў!

Ксёндз канонік Пётр ШАРКО,
пробашч Рымска-Каталіцкай парафіі Божага Цела ў Нясвіжы
і дэкан Нясвіжскага дэканата.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!