“Адзіны рэцэпт поспеху — добрасумленна выконваць свае абавязкі”

Міхаіл Афанасік, першы намеснік старшыні райвыканкама, які курыруе пытанні будаўніцтва
і жыллёва-камунальнай гаспадаркі: “Адзіны рэцэпт поспеху — добрасумленна выконваць свае абавязкі”
Як чалавек і спецыяліст, які прысвяціў будаўніцтву вялікую частку жыцця, я лічу, што ўвага дзяржавы на ўзроўні Прэзідэнта да стану спраў у гэтай галіне і да спрашчэння працэ- су будаўніцтва для розных катэгорый аб’ектаў — справа вельмі важная і неабходная. З’яўляючыся адной з найважнейшых галін матэрыяльнай вытворчасці, будаўніцтва аказвае вырашальны ўплыў на паскарэнне навукова-тэхнічнага прагрэсу ва ўсіх іншых галінах нацыянальнай эканомікі, забяспечвае тэхнічнае развіццё і ўдасканаленне прамысловых прадпрыемстваў у цэлым як маёмасных комплексаў і аб’ектаў нерухомай маёмасці, вырашае важнейшыя экалагічныя і сацыяльныя задачы, задачы жыццезабеспячэння насельніцтва.




Не сакрэт, што 2022 год быў няпросты для ўсіх галін, у тым ліку і для будаўнічай, але наш раён вытрымаў выпрабаванне на трываласць: у нас уведзена 18,5 тысяч квадратных метраў жылля пры гадавым заданні 12 тысяч, з якіх 60 працэнтаў склала індывідуальнае будаўніцтва. Няма ў нас і доўгабудаў, якім удзяліў асаблівую ўвагу Прэзідэнт. Ёсць пяць аб’ектаў незавершанага будаўніцтва, якія знаходзяцца на кантролі, але яны павінны быць уведзены ў дзеянне кожны ў свой тэрмін, да 2025 года ўключна. Так, напрыклад, рэстаўрацыя касцёла Божага Цела будзе поўнасцю скончана ў наступным, 2024 годзе, у гэтым жа го- дзе плануецца завяршыць узвядзенне прамысловага аб’екта — цэха па вытворчасці лекавых прэпаратаў ТАА “Ніка Фармацэўтыка”, сёлета павінны быць дабудаваны жылыя аднакватэрныя дамы ў ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” і “Нясвіжскі райаграсэрвіс”.
Яшчэ адзін станоўчы момант, якім вызначылася работа будаўнічай галіны нашага раёна, — гэта выкананне будаўніча-мантажных работ за 2022 год на ўзроўні 109,8 працэнта да паказчыка 2021 года.
Што тычыцца перспектыў на новы год, то яны яшчэ ўзгадняюцца, але ёсць усе падставы спадзявацца, што пры такіх увазе і садзейнічанні на самым высокім узроўні, якія аказваюцца будаўнічай галіне цяпер, усе нашы планы ўвасобяцца ў жыццё. Галоўнае — кожнаму, ад кіраўнікоў будаўнічых арганізацый да рабочых добрасумленна выконваць свае асабістыя працоўныя абавязкі. Гэта адзіны рэцэпт поспеху.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!