Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 13 °C

На сустрэчу з жывапісам, які выпраменьвае святло

Нясвіжскія навіны 1 год назад 0 0

У суботу, 18 лютага, у мастацкай галерэі “Мара”, што месціцца ў Нясвіжы на вуліцы Ленінскай, 12, упершыню адкрылася выстава жывапісных работ вядомага беларускага мастака і магістра мастацтвазнаўства, сябра Беларускага саюза мастакоў і Беларускага саюза дызайнераў Дзяніса Барсукова.На сустрэчу з жывапісам, які выпраменьвае святло



Яго жывапіс нібыта выпраменьвае святло і нясе радасць жыцця. У творчым дыяпазоне аўтара — яркія мудрагелістыя нацюрморты з простымі бытавымі прадметамі, тонкія, рэалістычныя краявіды з выявай розных гарадоў Беларусі, абстрактныя партрэты сучаснікаў, у якіх праз пэўную стылізаваную загадкавасць праступаюць непаўторныя пазнавальныя рысы канкрэтных людзей.

Для тых, хто сумняецца, наведаць выставу, ці не, нагадаем, што работы мастака знаходзяцца ў зборах Музея рускага сучаснага мастацтва ў Нью-Йорку, Музея сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе”, гарадской карціннай галерэі імя Г.Х. Вашчанкі горада Магілёва. А цяпер убачыць іх змогуць і жыхары і госці Нясвіжа.На сустрэчу з жывапісам, які выпраменьвае святло

Да ўсяго вышэйсказанага дадамо, што творчасць Дзяніса Барсукова ў 2010-м годзе была адзначана   прэміяй Беларускага прафсаюза работнікаў культуры ў намінацыі “Жывапіс, дызайн, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”.

Выстава працягнецца да 19 красавіка. Не прапусціце!

Падрабязнасці — у наступных нумарах “НН”.

На сустрэчу з жывапісам, які выпраменьвае святло На сустрэчу з жывапісам, які выпраменьвае святло На сустрэчу з жывапісам, які выпраменьвае святло На сустрэчу з жывапісам, які выпраменьвае святло

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!