Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.47 |
Погода 6 °C

“Рысь” і “Дазор” — цяпер поплеч

Нясвіжскія навіны 1 год назад 0 0

Пост опубликован: 22.02.2023

Аб адкрыцці ваенна-патрыятычнага клуба “Рысь” на базе Аношкаўскай сярэдняй школы мы пісалі ў канцы кастрычніка. 28 чысла 13 вучняў установы адукацыі сталі членамі клуба, даўшы клятву перад прысутнымі.

З таго дня пачалося актыўнае жыццё аб’яднання.

А на мінулых выхадных “Рысь” пабывала ў Чэрвеньскім раёне, дзе пазнаёмілася з “Дазорам” — клубам такога ж профілю, але раённага ўзроўню.Черновик



— Адразу, калі мы толькі стваралі ваенна-патрыятычны клуб, мы прадумвалі праграмму заняткаў на перспектыву, — расказвае кіраўнік “Рысі” Яўгеній Адзінокаў, — у якой прадугледжваўся абмен вопытам і ведамі. Трэба адзначыць, што сам я з Чэрвеньскага раёну, у нас наладжаны добры кантакт, таму дамовіліся без пытанняў, і знаёмства адбылося вельмі хутка, лёгка і нязмушана.

— Нас сапраўды ветліва сустрэлі, па-сяброўску прынялі, — расказвае член клуба Паліна Маеўская. — Хоць хлопцы і дзяўчаты з “Дазора” крыху старэйшыя за нас, мы ніколькі ім не саступалі.

Сустрэча абедзвюх каманд пачалася з паказальных выступленняў, а затым прайшлі спаборніцтвы на фізічную падрыхтоўку — стральба з становішча лежачы, эстафета, кіданне мяча ў баскетбольнае кальцо.Черновик Черновик

Наведалі “Дазор” і “Рысь” цэнтр бяспекі МНС у чацвёртай гарадской школе. Для іх правялі экскурсію адналеткі з Клуба юных выратавальнікаў-пажарных, дзе дзеці асвоілі навыкі аказання першай медыцынскай дапамогі, тушэння пажару, прайшлі тэставанне ў пакоі дапоўненай рэальнасці.

У нядзелю па праграме сустрэчы маладыя патрыёты адправіліся ў мемарыяльны комплекс “Папова Града” і ўсклалі кветкі да помніка воінам і партызанам Чэрвеньскага раёна. Далей дзяцей чакала экскурсія па музеі касманаўтыкі.

— Нас, безумоўна, яшчэ больш з’яднала гэта паездка. Мы адчулі дух згуртаванасці, камандны дух, падтрымку адзін ад аднаго, а таксама ад Яўгенія Вадзімавіча, — падзяліўся ўраджаннямі ад паездкі камандзір атрада Артур Гарачкоўскі. — Хочацца больш такіх сустрэч, больш знаёмстваў, бо такім чынам мы глядзім на іншых, робім вывады і самі ўдасканальваемся, шукаем недахопы і стараемся над імі працаваць.Черновик

Падзячныя лісты за актыўнае ўзаемадзеянне ў ваенна-патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення несвіжане атрымалі ад старшынь раённых арганізацый — Беларускага саюза афіцэраў і Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане — Станіслава Альшэўскага і Віктара Казачонка. У адказ наш клуб таксама падарыў чэрвенцам памятныя падарункі і запрасіў атрадаўцаў-патрыётаў “Дазора” да сябе ў госці на Нясвіжскую зямлю. Візіт запланавалі ўжо на красавік.

— Дзецям вельмі спадабалася, — падвёў вынікі Яўгеній Адзінокаў. — У іх “вочы гарэлі” — гэта самы каштоўны паказчык нашай сумеснай работы. І тады мы, як настаўнікі, са свайго боку разумеем, што ўсё робім правільна, а галоўнае — на карысць дзецям. З іх вырастуць сапраўдныя патрыёты сваёй зямлі, свайго краю. Я бачу і зусім не сумняваюся ў гэтым.

Дар’я ПІВАВАРСКАЯ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!