Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 4 °C

ДЭУ-65: калі людзі — для людзей

Нясвіжскія навіны 1 год назад 0 0

ДЭУ №65 РУП “Мінскаўтадар-Цэнтр” — арганізацыя дарожнай галіны, якая падпарадкоўваецца Міністэрству транспарта і камунікацый нашай рэспублікі. Прадпрыемства —
адно з галоўных, што адказваюць за дарожную інфраструктуру ў раёне. І з году ў год тут дэманструюць дастойныя вынікі, плённа працуючы на дабрабыт горада і яго жыхароў.

— Асноўная задача нашай дзейнасці — захоўванне аўтамабільных дарог рэспубліканскага значэння ў эксплуатацыйным стане і забеспячэнне бяспечнага, бесперабойнага і, пажадана, камфортнага руху па іх, — расказвае дырэктар філіяла Вячаслаў Мінкевіч. — Для гэтага выконваюцца рознага кшталту работы: і ліквідаванне ямаў, і абкос аўтадарог, і падсыпанне абочын, стрыжка снегаўтрымліваючых насаджэнняў, выдаленне ветравальных дрэў, бараць- ба са снежнай замеццю і многае іншае.



На абслугоўванні ДЭУ-65 дарогі трох раёнаў — Нясвіжскага, Капыльскага і Клецкага — агульнай працягласцю 300 кіламетраў, уключаючы 6 км у Стаўбцоўскім раёне.

Калектыў арганізацыі налічвае 115 чалавек, якія размеркаваны па трох участках — ЛДД, што расшыфроўваецца як “лінейныя дарожныя дыстанцыі”: 651 — Нясвіжская дыстанцыя, 652 — у Клецкім раёне, 653 — у Капылі. Першыя дзве лічбы ліку — 65 — азначаюць нумар філіялу — ДЭУ-65, а затым адпаведныя дыстанцыі.

ДЭУ-65: калі людзі — для людзей

Брыгада рабочых арганізацыі падчас устаноўкі дарожных знакаў.

Усяго для выканання неабходных работ у ДЭУ ёсць 56 адзінак тэхнікі, не ўлічваючы прычапнога абсталявання і агрэгатаў. У асноўным гэта “МАЗы”, пагрузчыкі, аўтагрэйдары, трактары, аўтамабілі “ГАЗель”, “УАЗ”, а таксама машыны для нанясення гарызантальнай разметкі на аўтадарогах і іншыя.

Для якаснай дзейнасці дарожнікаў тут існуе таксама і падсобная вытворчасць. Гэта ўстаноўка для стварэння бітумных эмульсій і прыгатавання пясчана-саляных сумесяў і расолаў, а яшчэ і пераапрацоўкі нярудных матэрыялаў (гравій, пясок). Разам з тым працуе і дрэвапераапрацоўчы цэх у аграгарадку Сіняўка.

Адзін з самых напружаных перыядаў для працаўнікоў такога напрамку — зімовы. Акрамя асноўных работ па барацьбе з зімовай слізкасцю і снежнай замеццю, прыходзіцца працаваць на ліквідацыі ямачнасці асфальта-бетоннага пакрыцця. Такая праблема, расказ- ваюць тут, абумоўлена наяўнасцю на нашай тэрыторыі вялікай колькасці (каля 90) цыклаў замарожвання і адтайвання навакольнага асяроддя за зімовы перыяд. Кожны такі цыкл “пакідае свой след”. І пазбегчы, як бы ні хацеў, працэсу разбурэння дарожнага пакрыцця немагчыма.

Што тычыцца вынікаў за мінулы год — то зроб- лена нямала. Прадпрыемства ўдзельнічала ў тэндарах і дапамагала ў добраўпарадкаванні прыдамавых тэрыторый, працаўнікі ДЭУ плённа супрацоўнічалі з будаўнікамі пад кіраўніц- твам Нясвіжскага УКБ. На бягучы год планы таксама масштабныя — падрыхтоўка да святкавання 800-стагоддзя Нясвіжа. Перш за ўсё гэта рамонт асфальта-бетоннага пакрыцця на аўтадарозе “Парачаны — Навагрудак — Нясвіж” (Р11), затым запланаваны рамонт транспартнай развязкі (кальца), устаноўка на мяжы Нясвіжскага і Клецкага раёнаў перарывістага светлафора на пешаходным пераходзе з яго падсветкай, пракладанне пешаходнай дарожкі ў Снове (дарога “Асіповічы — Баранавічы”).

ДЭУ-65: калі людзі — для людзей

У працэсе нанясення дарожнай разметкі каля новага жылога дома.

Насамрэч, праца дарожнікаў — вельмі складаная фізічна. Акрамя таго, гэта людзі, якія заўсёды павінны быць гатовыя ехаць дапамагаць ліквідоўваць наступствы стыхіі.

— Калектыў у нас дружны, згуртаваны, людзі — мэтанакіраваныя. А інакш і быць не можа! Самі за сябе гавораць граматы і кубкі, — указвае на сцены, абвешаныя шматлікімі ўзнагародамі, Вячаслаў Фадзеевіч і працягвае: — Ведаеце, дарога — яна ж не лямпачка, што “раз” — і выключыў. Тут пастаянна трэба быць напагатове, нават у свой заслужаны выхадны.

Мы ведаем, чым мы займаемся, для чаго мы гэтым займаемся. Стараемся рабіць сваю работу якасна і сумленна.

Дар’я ПІВАВАРСКАЯ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!