Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 13 °C

“Мы, дарожнікі, мабільныя і надзейныя!”

Дарья Пивоварская 1 год назад 0 1

Калі чалавек шмат гадоў замацаваны на адным працоўным месцы, ведае свае абавязкі і адказна іх выконвае, можна з упэўненасцю назваць яго
адданым сваёй справе.

Такіх у ДЭУ № 65 — шмат, і пра аднаго з іх — невялікі матэрыял.

У нясвіжскім філіяле “Мінскаўтадар-Цэнтр” Дзмітрый Шаўчук працуе прарабам 16 гадоў. У свой час атрымаў адукацыю па спецыяльнасці “Будаўніцтва дарог і транспартных аб’ектаў” у Гомельскім дарожна-будаўнічым тэхнікуме.



У абавязкі Дзмітрыя Анатольевіча ўваходзіць, як ён лаканічна адзначае, абслугоўванне аўтамабільных дарог і прыдарожных тэрыторый:

— Робім шмат чаго, — гаворыць ён, — і снег чысцім, і абкосам абочын займаемся, і ліквідуем ямы на дарожным пакрыцці, і разметку малюем, і яшчэ цэлы спіс…
Кіраўніцтва характарызуе майго суразмоўцу як кампетэнтнага, надзейнага спецыяліста і проста добрага, адкрытага чалавека, да якога можно звярнуцца ў любы момант і ён не адмовіць.

Сам Дзмітрый Анатольевіч лічыць, што адна з галоўных якасцей людзей ягонай прафесіі — мабільнасць. Важна таксама быць аператыўным і ўмець хутка адаптавацца, каб спрытна падладзіцца пад розныя сітуацыі. Трэба быць гатовым да сезоннасці працы, ненармаванага працоўнага дня, экстранага рамонту ў цёмны час сутак. Дарожнікам часта даводзіцца працаваць цэлы дзень на свежым паветры, таму неабходна моцнае здароўе. Спатрэбіцца і фізічная сіла, каб спраўляцца з інструментам.

— Увесь мой вольны час займае быт, клопаты па хаце, сямейныя пытанні. Але, калі хочацца і ад гэтага крыху адпачыць, люблю едзіць на рыбалку. Няважна, куды і які будзе клёў, галоўнае, што гэта — час на прыродзе, а яшчэ цудоўна, калі з табой добрая кампанія, — дзеліцца Дз. А. Шаўчук. — А сваім шаноўным калегам, кіраўніц- тву, ды і ўсім спецыялістам нашай сферы жадаю перш за ўсё быць здаровымі, бо гэта галоўны і асноўны наш рэсурс, жадаю заўсёды верыць у сябе, і няхай нашыя працоўныя будні будуць лёгкімі і плённымі! Поспехаў і ўдачы!

Дар’я ПІВАВАРСКАЯ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!