Меню
Курс $  3.26 | €  3.51 | ₽100  3.54 |
Погода 12 °C

Месца, дзе засталося сярэднявечча

Нясвіжскія навіны 1 год назад 0 0

Пост опубликован: 24.03.2023

Дарагія чытачы, мы працягваем знаёмства з месцамі, якія займаюць асаблівае месца ў гісторыі нашага горада, якая вядзе адлік з сярэдніх вякоў. А ці ведаеце вы, што ў Нясвіжы нават ёсць памятны знак у гонар правядзення фестывалю сярэднявечнай культуры?

Адрас: вул. Чкалава.

3 і 4 ліпеня ў сэрцы Беларусі, старажытным Нясвіжы, прайшоў найбуйнейшы ва Усходняй Еўропе фестываль сярэдневечнай культуры, прымеркаваны да 780-годдзя горада Нясвіжа, што лічыцца ад 1223 года, калі князь Юрый Нясвіжскі прыняў удзел у бітве з манголамі Чынгізхана на Калцы.



У фестывалі прынялі ўдзел больш за 40 рыцарскіх клубаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Латвіі, Чэхіі рознай накіраванасці. У дэфіляднай калоне налічвалася больш за тысячу рыцараў, збраяносцаў, лучнікаў і прыгожых паненак. Акрамя рыцараў у фэсце ўзялі ўдзел шматлікія мастацкія калектывы з розных краін свету, якія спецыялізуюцца на творах сярэдневечнай музычнай, вакальнай і танцавальнай культуры. Былі рэпразантаваны сярэднявечныя рамёствы, гандаль, кухня. На працягу двух дзён Нясвіж вярнуўся да сярэднявечнага жыцця. Па вуліцах хадзілі дзяўчаты ў доўгіх сукенках, скакалі на конях рыцары.

У парках варыліся ў катлах розныя смачнасці, а па вечарах спявалі песні і танцавалі. На памяць аб гэтых дзіўных днях быў усталяваны камень з выразаным рыцарскім шчытом і бронзавай дошкай.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!