Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 13 °C

Батлейка вучыць нас бачыць свет такім, якім её ёсць

Нясвіжскія навіны 12 месяцев назад 0 14

Калі я вучылася ў пачатковых класах Карцэвіцкай сярэдняй школы, у нашым класе для заняткаў быў этнаграфічны куток. Кросны, бавоўна, паменшаны ткацкі станок — чаго там толькі не было. Але больш за ўсё мяне маленькую захапляла батлейка, якая стаяла побач з акном. Мне хацелася пабачыць, як у гэтай скрыні з двума балконамі ажываюць нерухомыя лялькі. Але поўнасцю занырнуць у гэты цікавы свет у мяне атрымалася только некалькі гадоў таму, падчас прагляду спектаклю “Цар Ірад”, які паказвала бібліятэкар Ланскай інтэграванай сельскай бібліятэкі Алена Жук.



“Батлейка” — рэч цікавая, захапляльная, старадаўняя і, нажаль, рэдкая. Сёння зрабіць лялечны тэатр сваімі сіламі зусім не проста. Тут патрэбны жаданне, памножаныя на энтузіязм і ўменне.(без названия)
Народны лялечны тэатр з’явіўся ў ланскай бібліятэцы ў 2016 годзе. Гэта па-ранейшаму адзіная батлейка ў раёне. З ёй Алена Мікалаеўна гастралюе не толькі па Нясвіжчыне, але і па іншых гарадах рэспублікі — шмат каму цікава паглядзець, як пад прыгожую музыку ажываюць нерухомыя лялькі.
— Я працую ў бібліятэцы вёскі Лань больш дваццаці гадоў, — расказвает бібіятэкар, — і ўвесь гэты час цікаўлюся яркімі момантамі з гісторыі вёскі, царквы, знакамітых людзей. А калі захацела зрабіць батлейку, стала шукаць звесткі: ці існаваў такі тэатр у нашай мясцовасці. “Такога ў нас не было, і па акрузе не прыпомнім” — павядаюць пра “Батлейку” старэйшыя людзі. Справа гэтая прыемная, цікавая, незде, нават, азартная, але разам з тым і складаная.(без названия)
— Алена Мікалаеўна, а як вы стваралі батлейку?
— Шмат намаганняў прыклаў для пабудовы вяртэпнай скрыні майстар-сталяр Віктар Станіслававіч Гардзіевіч. Кожныя сценкі, балконы, прарэзіны, нішы і акенцы — усё да міліметра прадумана, вытачана і зроблена так, як трэба. Вельмі прыгожа выразаны з дрэва царкоўныя вежы з купаламі, званічкі, аркі.
З мастацкім афармленнем нам аказала вялікую дапамогу мастачка Наталля Бордак. Выкананыя ёю малюнкі — сапраўдныя шэдэўры, задуманыя паводле Ланскіх пейзажаў. На ўсю вышыню тэатра выкананы малюнак анёлаў, якія абвяшчаюць усяму люду добрую навіну. Дапаўняе аздабленне беларускі народны арнамент, просты, сціплы, і сімвалічны.
— А што наконт лялек, ці складана было вырабляць іх?
— Вялікая праца — выраб лялек. Кожная , згодна з сюжэтам мае свой характар, знешні выгляд і памер, што адлюстроўвалася на іх тварах, позах рук, аддзенні. Гэтая справа для нас з’явілася самай творчай. Як у дзяцінстве, падбіралі тканіну, шылі адзенне. Займальнай была праца па ўпрыгожванню палаца цара Ірада. Высокія калоны, трон, блішчастыя шторкі. А яшчэ мы выкарыстоўваем сапраўдныя маленькія падсвечнікі са свечкамі і іх, згодна з сюжэту, перад пачаткам дзеяння запальвае лялька “панамар”. Гучыць прыгожая музыка… і пачынаецца містэрыя пад назвай “Цар Ірад”.
— Атрымліваецца, што на стварэнне тэатра паўплываў унёсак многіх людзей. А каму вы можаце сказаць спасіба за дапамогу на дадзены момант?
— Я вельмі ўдзячна сваім калегам-бібліятэкарам, якія заўсёды дапамогуць, падтрымаюць. Батлейка, пра якую некалі я марыла адна, стала сапраўднай калектыўнай справай. Разам з Аксанай Пяткевіч — бібліятэкарам Слаўкаўскай сельскай бібліятэкі, Таццянай Байкаш — бібліятэкарам цэнтральнай раённай бібліятэкі імя П. Пранузы мы пабывалі ў дзіцячых садках г. Нясвіжа, у школах.
— Што наконт сюжэтаў? Гэта традыцыйная тэксты ці новыя?
— Сюжэт пастаноўкі старадаўні, але перапісаны больш сучаснай і зразумелай, нават дзеткам, мовай. Гэта традыцыйны беларускі твор, выкарыстоўваемы праваслаўнымі лялечнікамі. У ім многа прыгожых старажытных слоў, беларускага фальклору і вельмі тонкага гумару.
Сёння тэатр мае ў рэпертуары спектаклі не толькі да свята Божага Нараджэння. З прыемным хваляваннем чакаем Вялікодных свят, каб прапанваць сваім гледачам пастаноўку “Праздников праздник”. Маленькім дзецям будзе цікавая казка “Небесный гость”, якую мы паказваем ужо некалькі гадоў, але яна вельмі цікавая.
Да 800-годдзя горада Нясвіжа ў рэпертуары “Ланскай батлейкі” ёсць два спектакля: “Легенды Нясвіжа” і “Ад Рыма да Міра”, дзе героямі з’яўляюцца князі Радзівілы, іх сябры і госці. Я спадзяўся, што пазнавальная і вясёлая пастаноўка спадабаецца нашым гледачам. Тым больш, што персанажы размаўляюць галасамі прафесійных артыстаў нашага горада: Аксаны Пяткевіч, Ігара Гарбачова, Аляксея Абражэя.
Гістарычна пастаноўкі па сюжэту падзяляліся на два жанра: “высокі” — біблейскія сюжэты, і “нізкі” — сатырычныя сцэнкі з народнага жыцця. На нiжнiм паверсе паказваліся пастаноўкі з удзелам “прастых грэшных”: драмы “Цар Iрад”, “Цар Максiмiлян”, “Цар Мамай” i іншыя, таксама народныя iнтэрмедыi “Мацей i доктар”, “Вольскi — купец польскi”, “Барыня i доктар», “Цыган i цыганка», «Яўрэй i казак» i iншыя. Паказ спектакляў суправаджаўся музыкай батлейкавага ансамбля.
— А ці можаце Вы нагадаць нашым чытачам гісторыю стварэння батлейкі?
— Батлейка ўзнікла вельмі даўно.Першыя звесткi пра яго адносяцца да чацвёртага стагоддзя да нашай эры. А у сучасным выглядзе, як лiчаць даследчыкi, лялечны тэатр узнiк у Заходняй Еўропе ў пятнаццатым стагоддзі, затым трапiў у Польшчу, дзе меў назву “шопка”, на Украiну (вяртэп) i ў шаснаццатым стагоддзі з’явіўся ў Беларусі. Ад езуiтаў, а потым шкаляроў i семiнарыстаў батлейка перайшла да местачковых рамеснiкаў i сялян. Дзякуючы iм рэпертуар тэатра ўзбагацiўся бытавымi жартоўна-сатырычнымi сцэнамi i распаўсюдзiўся па ўсёй краіне.
Звычайна батлейку ладзілі на Нараджэнне Хрыстова і працягвалі “сезон” да заканчэння Святых вечароў. Батлейшчыкі хадзілі ад хаты да хаты разам з музыкантамі, альбо паказвалі сцэны на гандлёвых плашчадзях. А вось у гарадах батлейку маглі паказваць у любы час года, адно мяняўся сюжэт у залежнасці ад календара ці мястэчка. Для батлейшчыкаў гэта быў любімы занятак і сродак дадатковага заробку.
На Беларусі мелі распаўсюджванне двухпавярховыя батлейкi з рухомымi лялькамi. Яны прадстаўлялі сабой вялiкую, больш за два метры, скрыню, якая нагадвала царкву. Але ў большасцi выпадкаў батлейкi ў асноўным былi падобныя на шафу з дзвярыма ў выглядзе хаткi, цi царквы з дахам, на якім быў купал з крыжам. Батлейка мела гарызантальныя ярусы сцэны, кожная з якой мела прастору для ваджэння лялек.
Асаблівасцю беларускай батлейкі было тое, што не было пастаяннага аўтарскага тэксту. Імправiзацыя ў творчасцi батлеечнiка з’яўлялася адной з характэрных рыс яго мастацтва.
Бытавыя сцэны ў нашай краіне адрозніваліся ад іншых тым, што вельмi часта высмейвалi панства. Такi персанаж, як Панiч, выступаў у выглядзе п’янага тоўстага мужыка з вузкiмi заплыўшымi вачыма. Яго выгляд невыпадковы, такiм чынам батлеечнiк надае гэтаму вобразу агiднасць i высмейвае перад гледачом не толькi персанажа, але i саслоўе ўвогуле. За што батлейшчыкі не заўсёды спадабаліся мясцовым уладам.
Бытаванне народнага лялечнага тэатра, па сутнасцi, спынiлася ў 2-й палове ХIХ ст. Адраджэнне батлейкi супадае з перыядамi нацыянальнага адраджэння. У 20-я гады батлейкавыя спектаклi наладжвалiся ў Мiнску. У часы перабудовы традыцыi старадаўняга тэатральнага мастацтва былi адноўлены ў Смаргонскім раёне. Сёння батлеечным тэатрам займаюцца прафесійна ў г. Мінску, Лідзе, Міры, Докшыцах. Існуюць лялечныя тэатры пры некаторых манастырах, нядзельных школах, ва універсітэтах і цэнтрах творчасці. Усяго па рэспубліцы каля 20 калектываў.
— Праз што, як Вы лічыце, гледачы любяць батлейку?
— Хто хоць разок пабывае на прадстаўленні — не забудзе тых прыемных хвілін чароўнага дзейства. Перад гледачамі праходзяць старонкі мінулага, пра якое мы ведаем так многа і так мала. Як хочацца, каб не страцілася з часам беларуская гісторыя і культура. Батлейка прыцягвае, захапляе, яе любяць дзеці і дарослыя. Таму і пачалі работу па стварэнню народнага лялечнага тэатра “Батлейка” ў Ланскай сельскай бібліятэцы. Першапачаткова яна задумвалася як выхаваўчы сродак для дзетах нядзельнай школы, якая існуе пры храме Пакрава Прасвятой Багародзіцы. Але прыемна адзначыць, што тэатр спадабаўся і дарослым. Наша “Батлейка”, яшчэ зусім маладая. Першы свой паказ мы правялі ў Ланскай царкве на Нараджэнне Хрыстова 7 студзеня, а затым калядную вяртэпную драму “Смерць цара Ірада” з цікавасцю глядзелі пражываючыя ДУ “Нясвіжскі дом-інтэрнат для інвалідаў і прэстарэлых”.
Прыемна, што сёння батлейка праходзiць новы этап адраджэння: яна ўпэўнена ступае ў дзiцячы садок i школу. Павучальныя, смешныя, шчырыя гісторыі маленькага лялечнага тэатра расказваюць дзеткам і дарослым аб дзіўных падзеях. Мова батлейкі простая і глыбокая. Яна не чытае маралі, не дакучае, яна жыве. І гэтым вучыць нас бачыць свет такім, якім её ёсць.
— Вялікі дзякуй за цікавую размову!

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!