Меню
Курс $  3.26 | €  3.55 | ₽100  3.53 |
Погода 6 °C

“Народнае — значыць, шчырае і добрае”

Нясвіжскія навіны 12 месяцев назад 0 4

– Любоў Аляксееўна Дрык пра народную творчасць, традыцыі і не толькі.
У дзень абрадаў і традыцый мы прыйшлі ва ўстанову культуры, дзе захоўваюць і развіваюць традыцыйную культуру, фальклор і аматарскую творчасць – у Нясвіжскі раённы цэнтр народнай творчасці і пагутарылі з яго дырэктарам Любоўю Дрык.

— Любоў Аляксееўна, вы кіруеце цэнтрам народнай творчасці. Чым займаецца гэтая ўстанова?



— Раённы цэнтр народнай творчасці займаецца захаваннем, вывучэннем і папулярызацыяй народнай творчасці, праводзіць работу па збору, сістэматызацыі этнаграфічных экспанатаў, выяўленню носьбітаў характэрных узораў традыцыйнай культуры рэгіёна, стварэнню выставачнага фонду прадметаў сялянскага побыту. У нашым цэнтры праходзяць практычныя заняткі, майстар-класы, семінары, з мэтай прыцягнення большай колькасці насельніцтва да азнаямлення і авалодання беларускімі народнымі песнямі, танцамі, традыцыйнымі рамёствамі і стравамі беларускай кухні.“Народнае - значыць, шчырае і добрае”

— Наколькі народная творчасць запатрабаваная сёння?
— У цяперашні час, я заўважаю, што зацікаўленнасць людзей да захавання роднай культуры расце. Многія займаюцца рознымі відамі народнай творчасці, праяўляюць павагу да традыцый і звычаяў сваіх продкаў. Займацца народнымі відамі творчасці няпроста. Народныя промыслы патрабуюць зацятасці і пастаяннага ўдасканалення майстэрства. Нягледзячы на гэта, усё больш маладых людзей займаецца рознымі відамі дэкаратыўнай творчасці. У моладзі папулярнай становіцца адзенне, якое аздоблена вышыўкай, лапікавым шыццём, змяшчае якія-небудзь элементы народнага касцюма. Бясспрэчна, беларуская дэкаратыўна-прыкладная аматарская творчасць імкліва развіваецца. Сёння беларускае дэкаратыўнае мастацтва знаходзіцца ў стане паэтычнага бачання свету. Асноўнай тэндэнцыяй развіцця з’яўляецца трансфармацыя традыцыйных матэрыялаў і прыёмаў іх апрацоўкі ў сучасныя формы дэкаратыўнага мастацтва. Хочацца, каб гэтая цікавасць ніколі не згасала, каб сучасная моладзь усведамляла сваю адказнасць за захаванне роднай мовы, культуры і духоўных каштоўнасцей свайго народа.

“Народнае - значыць, шчырае і добрае”

— Як правільна далучаць дзяцей да традыцый?
— Традыцыя – гэта тое, што перайшло ад аднаго пакалення да іншага (ідэі, погляды, густы, вобраз дзеянняў, звычаі і г.д.). З даўніх часоў сям’я разглядалася як аснова выхавання дзіцяці. Беларускія народныя традыцыі закладваліся ў сялянскай сям’і і перадаваліся з пакалення ў пакаленне. З самага ранняга дзяцінства неабходна знаёміць дзяцей з даступнымі па змесце казкамі. Абуджаць цікавасць дзяцей да свайго радаводу, да сям’і, выхоўваць пачуццё гонару за працоўныя і творчыя ўчынкі старэйшых пакаленняў, фарміраваць пачуццё павагі да роднай хаты, да свайго роду. Асаблівую эфектыўнасць у выхаваўчай рабоце па далучэнні дзяцей да нацыянальнай беларускай культуры набывае ўключэнне дзяцей у значныя для іх віды дзейнасці.

— Наколькі важна імкнуцца да народнай культуры ў яе спрадвечным, неапрацаваным выглядзе?
— Адказваючы на гэтае пытанне, я думаю, што сёння, як ніколі, у стагоддзе тэхнічнай глабалізацыі і ўтрыравання маральных асноў, наспела неабходнасць звароту да сваіх спрадвечных каранёў, да народнай культуры. Народная культура ў яе спрадвечным выглядзе – гэта ўзор паводзін чалавека і яго стаўленне да іншых людзей, праз чалавечнасць, справядлівасць, духоўную чысціню, высакароднасць, шанаванне бацькоў, старэйшых.

— У якім аб’ёме на сённяшні дзень абрады і традыцыі існуюць у паўсядзённым жыцці, у побыце?
— Беларуская культура – адна з найстаражытнейшых еўрапейскіх культур. Традыцыі і звычаі беларускага народа захавалі такія святы, як Каляды, Масленіца, Вялікдзень, Семуха, Купалле, Зажынкі, Дажынкі, Яблычны спас, Ілля, Пакровы, Дзяды. У кожным з іх прыкметныя элементы старажытных веравызнанняў.

Традыцыі беларускага народа сваімі каранямі сыходзяць далёка ў мінулае. Тут цесна пераплятаюцца язычніцтва старажытных продкаў з хрысціянскім вераваннем. Наглядна гэта ўяўляецца ў цікавых традыцыях і святах.

— Якімі рысамі характару павінен валодаць чалавек, каб займацца народнай творчасцю?

— «Народнае – значыць, шчырае і добрае” …  Таму і ўсе спецыялісты нашага цэнтра добразычлівыя, адказныя, адданыя сваёй справе. Гэта людзі, якія любяць сваю Радзіму і спадзяюцца, што дасягнутае сёння застанецца для будучых пакаленняў. – Любоў Аляксееўна, вялікі дзякуй за размову. Віншуем вас з гэтым цудоўным днём і хочам сказаць «дзякуй» за тое, што дапамагаеце людзям пазнаваць  гісторыю свайго роднага краю, а таксама нацыянальныя традыцыі і асновы нашых продкаў. А нашым чытачам нагадваем пра тое, што вельмі важна распавядаць дзецям пра традыцыі продкаў, якія жывуць і ў вашай сям’і. Калі-небудзь яны  скажуць вам вялікі дзякуй за тое, што ведаюць сваю гісторыю, за ўсе ўспаміны і памятныя рэчы, якія вы захавалі і перадалі ім. Запрашаем вас у цэнтр народнай творчасці, каб з галавой акунацца ў культуру нашай краіны.

— Якімі рысамі характару павінен валодаць чалавек, каб займацца народнай творчасцю?

— «Народнае – значыць, шчырае і добрае” …  Таму і ўсе спецыялісты нашага цэнтра добразычлівыя, адказныя, адданыя сваёй справе. Гэта людзі, якія любяць сваю Радзіму і спадзяюцца, што дасягнутае сёння застанецца для будучых пакаленняў. – Любоў Аляксееўна, вялікі дзякуй за размову. Віншуем вас з гэтым цудоўным днём і хочам сказаць «дзякуй» за тое, што дапамагаеце людзям пазнаваць  гісторыю свайго роднага краю, а таксама нацыянальныя традыцыі і асновы нашых продкаў. А нашым чытачам нагадваем пра тое, што вельмі важна распавядаць дзецям пра традыцыі продкаў, якія жывуць і ў вашай сям’і.

Калі-небудзь яны  скажуць вам вялікі дзякуй за тое, што ведаюць сваю гісторыю, за ўсе ўспаміны і памятныя рэчы, якія вы захавалі і перадалі ім. Запрашаем вас у цэнтр народнай творчасці, каб з галавой акунацца ў культуру нашай краіны.

Варвара ЖЭРНАСЕК

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!