“Трэба нашым дзецям пакінуць нармальную краіну”.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Аляксандр ЛУКАШЭНКА.
Першага чэрвеня мы адзначалі Міжнародны дзень абароны дзяцей. Ён быў устаноўлены ў 1949 годзе па рашэнні сесіі Міжнароднай дэмакратычнай федэрацыі жанчын. Упершыню адзначаўся ў 1950 годзе. У 1989 годзе прадстаўнікі 59 краін, у т.л. СССР, падпісалі Канвенцыю аб правах дзіцяці. У ёй указваецца, што дзеці з-за сваёй уразлівасці маюць патрэбу ў асаблівых клопатах і ахове. Гэты дакумент пацвердзіў неабходнасць прававой і іншай абароны дзіцяці да нараджэння і пасля яго.
Правы дзяцей, як і правы цэлых народаў, на жаль, не захоўваліся на планеце здаўна (і не захоўваюцца цяпер) тымі, хто лічыў (і лічыць) сябе вышэйшай, асаблівай расай. Для іх усе астатнія — пыл, рабы, васалы, расходны матэрыял. Міжнародны дзень абароны дзяцей закліканы прыцягнуць увагу ўсіх да праблем, з якімі сутыкаюцца дзеці Зямлі.
“Немец схапіў дзіця, а потым задушыў яго. Крык нечакана заціх…”.
“Роў быў даверху запоўнены трупамі расстраляных, сярод якіх знаходзілася шмат дзяцей. Сярод забітых былі яшчэ і жывыя, і я добра чуў стогны і крыкі… Я дагэтуль памятаю крык адной дзяўчынкі: “Тата, навошта ты на мяне ціснеш?!”.
Гэта — выняткі з успамінаў сведкаў расстрэлу яўрэяў у Нясвіжы 30 кастрычніка 1941 года. Падчас фашысцкага тэрору ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў нашым раёне загублена каля тысячы дзяцей. Сярод іх хлопчыкі і дзяўчынкі — славяне, яўрэі, цыганы… Прадстаўнікі “вышэйшай арыйскай расы”, каты і забойцы, што прыйшлі з захаду на нашы землі, знішчалі тут усіх. Каб не жылі беларусы на сваёй зямлі, не працягвалі свой род. Гнуснае, страшэннае зла- дзейства ХХ стагоддзя — генацыд беларускага народа.
І як у ХХІ стагоддзі аказаліся падобнымі на сваіх куміраў адэпты неанацызму і бандэраўшчыны ва Украіне, якія вайной прыйшлі на Данбас у 2014 годзе. Пад снарадамі і ракетамі, у агні там, разам з дарослымі, гінулі дзеці. 9-месячная Кіра і 7-гадовая Віка загінулі 27 ліпеня 2014-га. Гадавалая Насця і 14-гадовая Віка — 7 жніўня. 8-гадовы Данііл і 5-гадовая Сафія, брат і сястра, — 14 лістапада. 9-гадовая Карына — 19 снежня. 2-гадовая Віка — 29 студзеня 2015 года. Брацік і сястрычкі, 2-гадовы Кірыл, 8-гадовая Даша і 13-гадовая Насця — 12 лютага 2015-га. Падлеткі Андрэй, Віталь і Кірыл падарваліся на міне 30 верасня 2018 года. Сямігадовая Маша загінула 18 жніўня 2022 года. Гэта — Горлаўка. А колькі сваіх юных жыхароў страцілі іншыя гарады, сёлы, пасёлкі ДНР і ЛНР! Вось паведамленне 13 сакавіка 2023 года: у Данбасе пры бамбёжцы грама- дзянскіх пабудоў загінуў 8-гадовы хлопчык. Ён нарадзіўся у вайну. І не зведаў, што такое мірная цішыня наваколля. Наступнае паведамленне таго ж дня: ракета вытворчасці ЗША мэтанакіравана ўдарыла па мірнаму гораду Перавальску ЛНР, паранены чацвёра дзяцей. 27 красавіка ў Данецку 20-цю варожымі ракетамі былі разбомблены рэспубліканскі траўматалагічны цэнтр, гандлёвы цэнтр, жылыя дамы, вуліцы, аўтатранспарт. У маршрутцы загінулі сем чалавек, у тым ліку дзяўчынка 2015 года нараджэння. Яна згарэла. Зажыва. 14 мая 2023 года зноў у Данецку ў выніку абстрэлу УСУ зажыва згарэлі мама з дзіцем. 18 мая падлетак 2007 года нараджэння атрымаў раненне. 30 мая падчас абст- рэлу Данецка ранена 12-гадовая дзяўчынка.
…Алея анёлаў у Данецку прырастае новымі імёнамі дзяцей, што загінулі.
Гэты мемарыяльны комплекс быў адкрыты 5 мая 2015 года. У памяць аб дзецях Данбаса, жыццё якіх па злой волі сучасных украінскіх нацыяналістаў абарвалася на самым узлёце. З 2014 года, пасля дзяржаўнага кровапралітнага перавароту ў Кіеве, на данбаскай зямлі загінулі больш за 150 хлопчыкаў і дзяўчынак. Анёлачкаў, якія прыйшлі на гэты свет, каб рабіць дабро, усміхацца сонейку, слухаць птушыны гоман і ласкавую маміну песню, каб расці, вучыцца і потым упэўнена крочыць па роднай зямлі, дорачы ёй свае веды і любоў. Для іх нічога гэтага ўжо не будзе. Застаецца толькі глыбокая, чорная жалоба бацькоў, іншых родных людзей, калі яны яшчэ засталіся жыць пад ударамі ўкраінцаў. Бо часам гінулі ўсе, цэлымі сем’ямі. Застаюцца гранітныя пліты з іх імёнамі на мемарыяльным комплексе. Ён знаходзіцца ля Палаца піянераў у парку імя 30-годдзя Перамогі. Сімвалічна. Дарослыя Данбаса вераць, што за імі будзе і новая перамога, бо нельга дапус- каць, каб на зямлі правіў баль неанацызм.
Застаецца вечная памяць.
Іх забілі і забіваюць не толькі радыкальныя нацыяналісты Украіны. Іх забіваюць натаўцы пад кіраўніцтвам ЗША. Дапамогай інструктараў, пастаўкай ваеннай тэхнікі і дальнабойных ракет. Дальнабойных — для таго, каб даляталі праз лінію фронта да мірных гарадоў, вёсак, каб нішчылі, нішчылі, нішчылі… Дамы, бальніцы, школы, дзіцячыя садкі… І людзей.
Гэтак жа натаўцы забівалі дзяцей Югаславіі, скідваючы на Бялград бомбы. Гэтак жа ЗША палілі атамнымі бомбамі дзяцей Хірасімы і Нагасакі ў Японіі. Забівалі дзяцей В’етнама…
У той час, калі на Данбасе гінуць дзеці, кіраўнікі краін НАТА абмяркоўваюць, хто, колькі і калі паставіць у “незалежную” самалёты-знішчальнікі F-16. Каб узмацніць ВСУ, каб працягваць вайну. Кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляйен заявіла на саміце G7 у Хірасіме, што перагавораў на роўных падставах паміж Расіяй і Украінай не будзе. Значыць — вайна будзе працягвацца. І так сцвярджае жанчына, маці семярых дзяцей, доктар медыцыны. Жанчына, якой Богам, прыродай вызначана аберагаць мір, ратаваць дзяцей. А тут — жанчына-забойца.
На жаль, на Захадзе на чале дзяржаў зараз стаяць сыны і ўнукі тых нелюдзей, што знішчалі беларускіх дзетак у Вялікую Айчынную. У тым ліку — у нашым раёне. У Лесунах забілі 3-гадовага Ванечку Філіповіча, у Слаўкаве — 12-гадовага Эдзіка Гардзіевіча, у Вялікай Лысіцы — 13-гадовага Вікенція і 16-гадовага Мішу Кобусяў, а таксама 7-гадовую Ядзю і 9-гадовага Антося Ганкевічаў, 3-гадовага Міколку, 7-гадовага Лёню і 9-гадовага Валодзю Шараметаў з ужо сышоўшай з карты Нясвіжчыны вёскі Булатаўшчына, 12-гадовага несвіжаніна Бранявіцкага…
Імёны нашых анёлаў — у нашай памяці. І яна не дазволіць забыць тое, што ўчынялі на беларускай зямлі фашысты. Пасля вайны быў час пакаяння з боку заходніх лідараў, час прымірэння. Але зараз палітыка, інтэрпрэтацыя гісторыі там стала процілеглай. Адтуль ізноў варожа глядзяць на Усход. Каб зноў забіваць нашых дзяцей?
Тамара РАСПАТНЮК, жыхарка в. Ужанка, мама і бабуля:
—Хачу да- даць: у Афрыцы дзеці гінуць ад голаду, ад недахопу вады. Толькі багатыя людзі і капіталістычныя кампаніі не думаюць пра іх, а пра сваё далейшае ўзбагачэнне.
Як мама і бабуля, падкрэслю: нашы дзеці і ўнукі жывуць пад мірным небам. І дзяржава ўмацоўвае бяспеку краіны, каб ворагі не ступілі на нашу зямлю.
Для беларускіх дзетак створаны ўсе ўмовы. Пра іх здароўе пастаянна клапоцяцца да нараджэння і пасля з’яўлення на свет. Яны тры гады знаходзяцца побач з матулямі, пазнаюць сябе і наваколле, атрымліваюць першыя навыкі. Іх выхоўваюць і вучаць у дзіцячых садках, у школах, у сярэдніх спецыяльных установах. Хто хоча — атрымлівае вышэйшую адукацыю. Дзеці наведваюць розныя заняткі па інтарэсах. Адпачываюць і аздараўляюцца ў лагерах. Так, сёлетнім летам у іх пабываюць 370 тысяч школьнікаў. Нашы дзеці гарманічна развіваюцца як асоба.
Дзяржаўная палітыка суверэннай Рэспублікі Беларусь утрымлівае такі прыярытэтны накірунак, як ахова дзяцінства. Дзейнічае закон аб правах дзіцяці. Прыняты закон аб гарантыях па сацыяльнай абароне дзяцей-сірот і дзяцей, што засталіся без апекі бацькоў. Многае зроблена падчас выканання праграмы “Дзеці Беларусі”. Былі прыняты дадатковыя меры па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобрых сем’ях, павысілася адказнасць бацькоў за выхаванне сваіх нашчадкаў.
На 2021 — 2025 гады была распрацавана дзяржпраграма “Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека”. Удасканальваецца падтрымка сем’яў з дзецьмі, паляпшаюцца ўмовы іх жыцця, умацоўваецца інстытут сям’і, шырока прапагандуецца здаровы лад жыцця.
Апошнім часам асаблівая ўвага надаецца лічбавай гігіене, кібербяспецы. Спецыялісты праводзяць работу з дзецьмі і бацькамі, каб прадухіліць уцягванне іх у непрыемныя сітуацыі ці злачынствы. І яшчэ нашых дзяцей трэба аберагаць ад такой непатрэбшчыны, як мода на змену полу, як распаўсюджанне руху ЛГБТ. У беларускім грамадстве — нармальная маральнасць, і дарослыя павінны жорстка процістаяць тым нехрысціянскім ліберальным “каштоўнасцям”, што паўзуць з Захаду. Бо сённяшнія нашы юныя нашчадкі — гэта будучае Беларусі.
Наша дзяржава, грамадскія арганізацыі, валанцёры клапоцяцца і пра дзяцей з іншых краін, якія трапілі ў цяжкую сітуацыю. У Беларусі адпачывалі японскія хлопчыкі і дзяўчынкі пасля землятрусу ў Фукусіме. З 2017 года да нас на аздараўленне прыязджаюць дзеці з Сірыі, чытала, што сёлета лагер “Зубраня” прыме 225 чалавек.
З 2021 года пачалі прымаць дзяцей Данбаса — няхай яны хоць які час правядуць у цішыні і спакоі, без абстрэлаў, узрываў і пажараў.
У аўторак закончылася трэцяя змена ў дзіцячым аздараўленчым лагеры “Дубрава” Салігорскага раёна для больш 300 юных жыхароў Марыупаля, Горлаўкі, Макееўкі і Ясінаватай. Амаль тры тыдні на мірнай беларускай зямлі: гульні, спаборніцтвы, экскурсіі… Тут дзеці трошкі адышлі ад страху ваеннага часу. Усяго ў красавіку і маі амаль тысяча рабят Данбаса правялі пэўны час у нашай краіне, дзякуючы ААТ “Беларуськалій”, Дабрачыннаму фонду паралімпійца Аляксея Талая. Дзякуючы і клопатам нашага Прэзідэнта.
У зону канфлікту мы адпраўляем гуманітарную дапамогу. Вось і на мінулым тыдні Беларускі саюз жанчын сабраў яе для маленькіх жыхароў Марыупаля.
Ва Украіне ж дайшло да абсурду. Яе пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу, абвінаваціўшы Беларусь у прымусовым вывазе, дэпартацыі дзяцей з Данбаса і Запарожскай вобласці. Быццам бы мы сілай вывезлі 2 тысячы чалавек. Ілжывасць кіеўскага рэжыму зашкальвае. Хлусіць неанацысцкая вярхушка і простаму ўкраінскаму народу, і ўсяму свету, стараючыся прынізіць, дэманізаваць Беларусь, выставіць яе агрэсарам. Перавярнулі ўсё з ног на галаву ў ашалелым рэваншызме нацыз- му і бандэраўшчыны.
А Парламенцкая асамблея Савета Еўропы прыняла рэзалюцыю “Дэпартацыі і прымусовыя перамяшчэнні ўкраінскіх дзяцей і іншых грамадзянскіх асоб у Расійскую Федэрацыю”, дзе неабгрунтавана абвінавачваецца і Беларусь.
Беларусы ж робяць добрую справу, праяўляючы міласэрнасць. Вяртаюць дзецям з тэрыторый канфлікту іх бесклапотнае дзяцінства, дораць цеплыню сваіх сэрцаў. Дзевяць гадоў ідзе вайна на Данбасе — некаторыя хлопчыкі і дзяўчынкі ўпершыню пачулі цішыню на беларускай зямлі.
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ,
журналіст.


