Меню
ПОДПИСЫВАЙТЕСЬ!
Оперативные и актуальные новости Несвижа и района в нашем телеграм-канале

Толькі мірным шляхам

Пост опубликован: 06.06.2023

Як і беларусам, народам усёй Еўропы не патрэбен сённяшні ваенны канфлікт ва Украіне, развязаны ЗША і падтрыманы залежнымі ад іх кіраўнікамі ЕС.

Вайна не патрэбна і народам іншых кантынентаў. Лідары многіх дзяржаў выступаюць супраць эскалацыі ва Украіне. Так, праз год пасля пачатку расійскай СВА, 24 лютага 2023 года, Кітайская Народная Рэспубліка абнародавала свой план урэгулявання ўкраінскага крызісу. Эксперты назвалі яго “12 крокаў да міру”. У плане — такія важныя аспекты, як павага суверэнітэту краін, адмова ад двайных стандартаў і прымяненне міжнароднага права да ўсіх аднолькава, адмова ад менталітэту халоднай вайны, бо ўзмацненне і пашырэнне ваенных блокаў не забяспечыць рэгіянальнай бяспекі. КНР заклікае спыніць баявыя дзеянні і прыступіць да мірных перагавораў, вырашыць гуманітарны крызіс, абараніць грамадзянскае насельніцтва і ваеннапалонных, не дапусціць узброеных нападаў на мірныя ядзерныя аб’екты. Кітай заклікаў усе бакі выконваць пагадненне аб перавозцы збожжа па Чорным моры, выступіў супраць аднабаковых санкцый. А таксама выказаў гатоўнасць дапамагчы ў пасляваенным аднаўленні зоны канфлікту. КНР нават адправіла свайго спецпасланніка. Ён наведаў Кіеў, Варшаву, Парыж, Брусель, Маскву. Папа Рымскі таксама гатовы прыслаць свайго спецпасланніка, каб абмеркаваць перамір’е. Прэзідэнт Бразіліі прапанаваў стварыць групу з нейтральных краін, у т.л. Кітая, Індыі, Інданэзіі, для пасрэдніцтва ў мірных перагаворах паміж Масквой і Кіевам.
Лідары Конга, Уганды, Егіпта, Паўднёвай Афрыкі, Замбіі, Сенегала і Браззавіля таксама заклікаюць спыніць агонь і сесці за стол перагавораў. Таму што канфлікт адмоўна ўплывае і на афрыканскі кантынент — выраслі цэны на збожжа, паліва, угнаенні, пад пагрозай харчовая бяспека народаў Афрыкі.
Разумныя довады ідуць і з краін Персідскага заліва. “Мы ўпэўнены, што ўкраінская праблема можа быць вырашана толькі мірным шляхам”, — адзначыў член Дзяржсавета Султаната Аман Сайд Мубарак аль-Мухарамі, кіраўнік парламенцкай дэлегацыі, якая наведала Беларусь на гэтым тыдні.
Прапануецца тое, што Беларусь рабіла з 2015 года дзеля мірнага ўрэгулявання сітуацыі. Пачынаючы з Мінскіх пагадненняў. Затым былі тры раунды мірных перагавораў на нашай тэрыторыі.
Украіна ж на ўсіх дамоўленасцях паставіла крыж. Яе куратарам, ЗША, не патрэбен мір на ўкраінскай зямлі, мір у Еўропе. Іх канцэрнам патрэбны толькі звышпрыбыткі, якія зарабляюць на выпуску ўзбраення і ваеннай амуніцыі. А кіраўнік кіеўскага рэжыму Зяленскі бярэ пад казырок і заяўляе, што не мае патрэбы ні ў якіх пасрэдніках і просіць у Захада новую ваенную дапамогу. У яго патрабаванне адно: вярнуць Украіне граніцы 2013 года. І што б кіеўскі рэжым рабіў з мільёнамі нязгодных з яго неанацысцкай палітыкай, калі б такое здарылася? Знішчаў бы іх далей, як з 2014-га? Зразумела, што ні Крым, ні іншыя тэрыторыі не вернуцца ў тое логава.

– Advertisement –
Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

одиннадцать + 5 =

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!
Яндекс.Метрика