Меню
Курс $  3.27 | €  3.51 | ₽100  3.56 |
Погода 19 °C

С Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Нясвіжскія навіны 10 месяцев назад 0 0

Пост опубликован: 03.07.2023

Паважаныя несвіжане!
Шаноўныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны!
Прыміце шчырыя віншаванні з галоўным дзяржаўным святам — Днём Незалежнасці — і вялікай гістарычнай датай — 79-й гадавінай з дня вызвалення нашай Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Гэтае свята ўзвышае нашу краіну, якая прайшла шматвяковы гістарычны шлях. Кожны з нас укладвае ў яго свой змест, але ўсіх нас у гэты дзень аб’ядноўвае адно — любоў да сваёй Радзімы, жаданне бачыць яе моцнай і квітнеючай дзяржавай.



Гісторыя нашай краіны заслугоўвае памяці. Яе не аслабяць ні гады, ні настойлівыя спробы адабраць у нас мінулае, знішчыць веліч тытанічнага подзвігу нашых дзядоў і прадзедаў. Гэтая памяць — неад’емная частка нацыянальнага духу беларусаў.
Дзень незалежнасці — сімвал свабоды краіны, яе гераічнага мінулага і шчаслівай будучыні! Хай з кожным годам прыгажэе і квітнее наш родны горад і любімая Беларусь! Няхай гэтае свята дадасць упэўненасці ў заўтрашнім дні, надасць сілы для далейшага паспяховага дасягнення ўсіх пастаўленых мэт і задач. Добрага вам здароўя, мірнага неба, гармоніі і шчасця ў кожным доме і ў кожнай сям’і!

Старшыня Нясвіжскага раённага
выканаўчага камітэта А.З. Ломскі.
Старшыня Нясвіжскага раённага
Савета дэпутатаў В.М. Лазюк.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!