Меню
Курс $  3.25 | €  3.55 | ₽100  3.67 |
Погода 19 °C

Якія добрыя памкненні

Нясвіжскія навіны 11 месяцев назад 0 0

Пост опубликован: 08.07.2023

У Ждановічах, на базе дзіцячага
рэспубліканскага
рэабілітацыйна-
аздараўленчага цэнтра,
прайшоў фестываль творчасці інвалідаў, арганізаваны
Мінскай абласной арганізацыяй
Беларускага таварыства інвалідаў пад кіраўніцтвам
яе старшыні Алены Радзевіч.
Былі цёплыя майскія дні,
і фестываль назвалі
“Веснавыя сустрэчы”.
На мерапрыемства прыехалі ўдзельнікі амаль з усіх раёнаў



вобласці, у тым ліку
і прадстаўнікі нашай раённай арганізацыі БелТІ: Ядвіга Златкус, Любоў Трацяк,
Ніна Хлябковіч і аўтар гэтых радкоў. Усе прадстаўнікі розных рэгіёнаў мелі багаты арсенал творчасці: песні, танцы,
дэкаратыўныя вырабы. Выстава апошніх была вельмі разнастайнай і цікавай:
разьба па дрэве, вышыўка, саломапляценне, вязанне.

Выступленні канкурсантаў судзіла кампетэнтнае журы, якое ўзначальвала музыказнаўца, паэтэса, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Ірына Карнаухава. Дарэчы, яна часта бывае ў Нясвіжы, сустракаецца з нашымі паэтамі, чытае свае творы. І нам ужо былі знаёмыя яе глыбокая творчая натура, кампетэнтнасць і прафесіяналізм. У канцэрце гучалі інструментальная музыка, эстрадныя і народныя песні, спадабалася абрадавая кампазіцыя. Кранулі слухачоў выступленні юнага спевака са Стоўбцаў Максіма Кутаса з песняй “Сіняя вечнасць”, Сяргея Бельскага са Слуцка з лірычным творам пад назвай “Дзве кропелькі”, Таццяны Кліменка з Беразіно з песняй “Звычайны”. Уразіла, як людзі з абмежаванымі магчымасцямі імкнуцца да мастацтва, якія яны аптымістычныя, вясёлыя… А гэта так важна ў жыцці.
Па выніках конкурснага выступлення журы вызначыла пераможцаў у розных намінацыях. Наша група выконвала песню “Родныя мясціны ” і ў намінацыі “Народныя спевы” заняла другое месца, атрымала дыпломы ІІ ступені і падарункі. Трэба адзначыць, што ўсе ўдзельнікі “Веснавых сустрэч” адзначаны дыпломамі, атрымалі на памяць сувеніры. Удзельнікі фестывалю былі ўдзячны арганізатарам: мы з вялікай асалодай правялі тыя паўтара дня ў атмасферы дружалюбнасці, творчасці і аптымізму.
Падобнае мерапрыемства право- дзілася ў пяты раз. У наступным го- дзе, запэўнілі нясвіжскія ўдзельніцы, яны абавязкова паедуць зноў, па першае месца.
Напрыканцы хацелася б колькі слоў сказаць і пра мясціну, дзе мы пабывалі, дзе размешчаны дзіцячы рэспубліканскі рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр. Тут вельмі маляўніча і прыгожа. Шмат зеляніны — дрэў, кустарнікаў, якія ствараюць пэўны ландшафт. Шмат кветак. Люстэркам паблісквае вадзяная гладзь невялікага азярца. Такі мілы сэрцу куточак Беларусі. Не сумняюся: дзецям, якія прыязджаюць сюды на аздараўленне, і прырода дапамагае. Ва ўсякім разе, нам спадабалася.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!