Меню
Курс $  3.27 | €  3.55 | ₽100  3.68 |
Погода 19 °C

Что сталася з табой, Украіна?!

Нясвіжскія навіны 11 месяцев назад 0 0

Пост опубликован: 13.07.2023

“Краіна памірае ў цяжкіх канвульсіях,
цэлы народ прападае на вачах. Вось чаго дабіліся.
А вам гэтага нельга дапусціць, родненькія.
На вас спадзяюцца. Многія паехалі ў Беларусь па дапамогу,
паехалі ў Расію, каб захаваць дзяцей”.
Аляксей ЖУРАЎКО,
былы дэпутат Вярхоўнай рады Украіны.



Цвіти, Україно, прекрасна і сильна,
В Радянськім Союзі
ті щастя знайшла.
Між рівними рівна,
між вільними вільна,
Під сонцем свободы
як цвіт розцвіла.

Гэта словы з Дзяржаўнага гімна Украінскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Той, якой яна была да 1990 года.

Артыкул аб сваёй Украіне Героя Сацыялістычнай Працы, дэпутата Вярхоўнага Савета СССР В.М. Кавуна прачытала ў адным з нумароў нясвіжскай раённай газеты “Чырвоны сцяг” 1960-х гадоў. Ён і навёў мяне на думку напісаць гэты артыкул. Маналог украінца прасякнуты сынавай любоўю і ўдзячнасцю савецкай маці-Радзіме за шчасце свабоднага жыцця, што прыйшло на шматпакутную Украіну пасля Вялікага Кастрычніка. Ён падзяліўся сваімі ўражаннямі ад наведвання Сусветнай выставы ў канадскім Манрэалі. Бачыў, як ля стэндаў і дыяграм, што расказвалі пра дасягненні ўкраінскага народа, у здзіўленні застывалі тыя, хто яшчэ гадзіну назад уяўляў гэтую савецкую рэспубліку бяспраўнай і прыніжанай, хто ведаў толькі тое, што “брахала” антысавецкая прапаганда на Захадзе, хто верыў байкам і паклёпу ворагаў Савецкага Саюза. В.М. Кавун падкрэс- ліваў: тое, што на радзіме было звычайным, буднім, на чужыне, пры параўнанні, аказалася велізарным дасягненнем. Лічбы проста ўражвалі. Украіна 1960-х гадоў па аб’ёме валавой прадукцыі прамысловасці — гэта 44 Украіны 1913 года. Рэспубліка апярэдзіла ўсе капіталістычныя краіны Еўропы па вытворчасці чыгуну, сталі, пракату, па здабычы прыроднага газу, жалезнай руды, выпуску магістральных цеплавозаў.

Да Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. украінскім хлебаробам належала толькі трэць украінскай зямлі. Трэцяя частка сялян не мелі яе зусім. На два двары прыпадаў адзін конь. Саха, драўляныя бораны — вось і ўся тэхніка таго часу. За савецкі час вытворчасць сельгаспрадукцыі вырасла амаль у тры разы. У пяць разоў больш пачалі вырошчваць пшаніцы, кукурузы, цукровых буракоў. У калгасе, які ўзначальваў В.М. Кавун, вырошчвалі ў сярэдзіне 1960-х столькі збожжа, што хлебам з яго можна было пракарміць цэлы горад з насельніцтвам больш 80 тысяч чалавек. А раней іх зямля ледзь пракормлівала тых, хто яе апрацоўваў. У заможным савецкім калгасе ў людзей — дастойная зарплата, пенсія, 20 асабістых легкавых аўтамашын (1967-ы год!), 200 матацыклаў. Толькі за чатыры гады больш за 500 сем’яў перасяліліся ў новыя дамы. За выдатныя дасягненні калгас узнагароджаны ордэнам Леніна. Напярэдадні 50-годдзя Вялікага Кастрычніка яму быў уручаны Памятны сцяг ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР. Больш 650 працаўнікоў мелі ўрадавыя ўзнагароды.

У цябе, Украіна,
у савецкія часы было ўсё:
багатыя
прамысловыя рэгіёны,
урадлівыя чарназёмы
сельскагаспадарчых
тэрыторый, знакамітыя здраўніцы і пляжы
на цёплых марскіх узбярэжжах, гаючыя воды Трускаўца, прыцягальныя Карпаты, мноства
старажытных архітэктурных
помнікаў, праваслаўныя святыні. Тысячы, мільёны турыстаў… Ты квітнела
пад цёплым паўднёвым сонцам.

Твае багацці дружна стваралі ўсе народы СССР — разумныя галовы, працавітыя рукі. І ў міжваенны перыяд, і пасля Вялікай Айчыннай. Былы кіраўнік Савецкай Украіны У. Шэлест назваў яе “савецкай Францыяй”. Так было.

Што ўчынілі, Украіна, з табой твае новыя лідары? Распрадалі і прадпрыемствы, і зямлю заходнееўрапейскім і амерыканскім таўстасумам. Узрасцілі карупцыю да нябёс. Парадзілі цэлыя бандыцкія кланы. У пагоні за ўласнай нажывай забыліся пра ўкраінскі просты народ. Прадаваліся сумленне, гонар, патрыятызм. Прадавалася Радзіма. Так, першы ўкраінскі прэзідэнт Краўчук да распаду Савецкага Саюза працаваў загадчыкам ідэалагічнага аддзела ЦК Камуністычнай партыі Украіны. А стаўшы на чале дзяржавы, ператварыўся ў радыкальнага нацыяналіста, са сваім бізнесам. “У яго была свая маленькая мафія, ён “трымаў” увесь валютна-абменны працэс у разбуранай ім краіне і асабіста “валюткай” распараджаўся…” — так піша аб ім кандыдат гістарычных навук Вадзім Ялфімаў. А цяпер бізнесам Украіны стала вайна.Цябе, Украіна, хітрыя і крыважэрныя англасаксы назначылі таранам у іх вайне супраць Расіі. Назначылі задоўга да пачатку расійскай спецыяльнай ваеннай аперацыі ў 2022-м, задоўга да кіеўскага еўрамайдана ў 2004-м і 2014-м. Яшчэ ў канцы 1990-х гадоў экс-дарадчык па нацыянальный бяспецы ЗША Бжэзінскі ў кнізе “Вялікая шахматная дошка” пісаў, што найлепшым прызам для Амерыкі будзе Еўразія. А для гэтага спачатку трэба адарваць Украіну ад Расіі, каб аслабіць уплыў апошняй. Зрабіць Украіну вялікім палігонам для сутыкнення Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі з НАТА. Гэта былі планы ЗША, і яны іх здзяйснялі. У янкі атрымалася. Украінцам капітальна прамылі мазгі, уклаўшы ў іх адзіны пастулат: “Расія — вораг, усё рускае — варожае”. Страшна было глядзець, як беснавалася, скакала на майдане моладзь з крыкамі: “Маскаляку — на гіляку!” і г.д. Адну знаёмую мне несвіжанку сваячкі з Украіны павучалі: “Вы няправільна жывяце”. Вось яны — правільна, забіваючы мірных жыхароў Данбаса?

Ты стала базай
фашысцкага
інтэрнацыяналізму,
згусткам нянавісці,
агрэсіі.
Цябе нашпігоўваюць зброяй і наркотыкамі.
На тваёй зямлі
рыхтуюцца тэракты супраць Беларусі:
да нас прабіраюцца
экстрэмісты
са ўзрыўчаткай або дроны
спрабуюць несці смерць
і разбурэнні.А была ты адзінай роднай украінскай зямлёй.

ЗША ўжо не хаваюць сваіх мэт. І не хочуць спыняць вайну ва Украіне. Твая квітнеючая зямля ператварылася ў схроны і акопы, яна ўсыпана мінамі, парэзана коламі ваеннай тэхнікі. Паліта крывёю. Яна гарыць. Яна забруджваецца радыяцыяй і таксінамі, таму што Захад перадае табе снарады з абяднёным уранам, а твае тэрарысты ўзарвалі расійскі трубаправод, па якім ішоў аміяк. Яны ж могуць учыніць аварыю на Запарожскай АЭС, якую абстрэльваюць артылерыяй. Тады на тваёй зямлі здарыцца Чарнобыль нумар 2. Гарады і сёлы Данбаса разбіты. Разрушэнне Кахоўскай ГЭС стварыла маштабную гуманітарную і экалагічную катастрофу. Ты існуеш за кошт краін Еўропы і ЗША. Багатая Украіна стала жабраком — твой прэзідэнт ходзіць з працягнутай рукой і лісліва заглядае ў вочы спонсарам. А міністр абароны адкрыта хваліцца, што Украіна стала лепшым палігонам для выпрабавання новага заходняга ўзбраення. Зарабіць на тваёй вайне прыехалі наёмнікі з розных краін. Цябе, Украіна, запаланілі тэрарысты. З дапамогай сваіх гаспадароў з Захаду ты ўзрасціла неанацызм, адэпты якога ствараюць новы рэйх, каб знішчыць патомкаў вялікага СССР, тых, што берагуць сваю гісторыю, памяць і нацыянальныя каштоўнасці. Твае радыкалы здзекуюцца над мірнымі жыхарамі, над палоннымі, стварылі процьму пытачных і турмаў. Як кажа былы дэпутат Вярхоўнай рады Украіны Аляксей Жураўко, “у якую бабуінавую краіну ператварылі Украіну!”.

Ты страціла суверэнітэт і адмаўляешся ад сваёй гісторыі. Твае заходнія “сябры” пагаворваюць пра расчляненне Украіны.
Сведкі сцвярджаюць, што ты стала пастаўшчыком дзяцей і дзіцячых органаў у Еўропу і Амерыку, з 2014 года ўвайшла ў дзясятку сусветных лідараў па колькасці донараў для нелегальнай перасадкі. І пра гэта зняты дакументальны фільм “Няхай мама пачуе”. Кажуць, што ўкраінскіх нацыстаў Бандэру і Шухевіча намалявалі на іконах і моляцца ім. А яны ж — забойцы! Ты стала таксічнай.

Улады Украіны адпраўляюць святыні Кіева-Пячэрскай лаўры ў заходнія краіны. Іконы, мошчы прападобнага Нестара Летапісца, прападобнага Аліпія-іканапісца, рускага волата Іллі Мурамца, музейныя каштоўнасці… На тэрыторыі лаўры знаходзяцца мошчы 123 святых. Такой колькасці святых не мае ні адзін манастыр. Зяленскі такім чынам расплачваецца з Захадам за ваеную дапамогу?

Паліцыя бясчынствуе ў лаўры, выганяючы манахаў.

Пад дзікія язычніцкія скокі адэпты перавароту паляць храмы і забіваюць святароў украінскай праваслаўнай царквы. Ты хочаш вярнуцца ў X стагоддзе, Украіна?
Расія ж пачала СВА, каб абараніць ад новага нашэсця з Захаду неафашыстаў не толькі рускі Данбас, а ўвесь рускі свет, сваю Айчыну.

Пасля спробы ўкраінскіх беспілотнікаў атакаваць Маскоўскі Крэмль, грамадзянскія аб’екты расійскай сталіцы мэр Кіева Клічко сказаў, цынічна так ухмыляючыся, маўляў, няма чаго масквічам адпачываць спакойна, няхай паглядзяць, як ім, украінцам, даводзіцца жыць гэтыя пятнаццаць месяцаў. Іншымі словамі: яго хвалюе толькі ўласны дыскамфорт пасля пачатку расійскай СВА. А што Кіеў дагэтуль сем гадоў бамбіў Данбас, дзе жывуць этнічныя рускія, — гэта што? Гэта — нармальна? Каб так цынічна гаварыць — якім жа паскудствам трэба быць?!

Рэжым Зяленскага, які падтрымлівае радыкалаў і тэрарыстаў, сам стаў такім. Ужо гінуць людзі ў прыгранічнай Белгарадскай вобласці Расіі. Учыняюцца правакацыі супраць Беларусі, каб уцягнуць яе ў ваенны канфлікт. Усе гэтыя страшныя падзеі — лагічны вынік злачыннасці ЗША, якія ў сутаргавых канвульсіях паміраючага гегемона гатовыя на самыя крайнія меры. Украінская ж вярхушка выступае іх правадніком. Амерыканскі сенатар Грэм на перамовах з Зяленскім 28 мая сказаў: “Рускія паміраюць… Мы яшчэ ніколі не трацілі грошы так паспяхова”. А яго візаві згодна ківаў галавой. Што ж, штатаўцам не прывыкаць быць забойцамі. Вунь колькі дзясяткаў мільёнаў індзейцаў знішчылі ў Амерыцы, калі пераплылі Атлантыку.

На якія ж пацеркі заакіянскага каланіста купілася ты, наша славянская сястра?

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ,
заслужаны журналіст
Беларускага саюза журналістаў.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!