Меню
Курс $  3.27 | €  3.51 | ₽100  3.56 |
Погода 13 °C

“Пазнай Нясвіжчыну”: рэдакцыя «Нясвіжскіх навін» аб’явіла новы конкурс

Нясвіжскія навіны 8 месяцев назад 0 0

Пост опубликован: 08.09.2023

Паважаныя чытачы, як і абяцалі, сёння мы аб’яўляем новы конкурс,
які прысвечаны нашаму цудоўнаму гораду і яго
800-гадоваму юбілею, — “Пазнай Нясвіжчыну”.

Калі вы добра ведаеце свой горад і раён, цікавіцеся іх гісторыяй і сучаснасцю, вам добра знаёмы помнікі архітэктуры і культуры, адметныя мясціны і пабудовы, тады наш конкурс — для вас!



А калі вы яшчэ толькі знаёміцеся з новым месцам жыхарства і спрабуеце даведацца, што ж тут ёсць такога асаблівага і цікавага, то, спадзяёмся, наш конкурс вам у гэтым дапаможа.
У кожным суботнім выпуску газеты мы будзем змяшчаць здымак, на якім адлюстравана нейкая нясвіжская адметнасць — месца, будынак, помнік ці частка іх — а вы павінны адказаць, што гэта і дзе знаходзіцца. За правільны адказ аўтар атрымае адзін бал. Дадатковыя балы будуць налічаны ў тым выпадку, калі вы дапоўніце свой адказ цікавымі падрабязнасцямі, новымі здымкамі таго ці іншага цікавага месца або відэазамалёўкамі.
Конкурс будзе доўжыцца да канца снежня бягучага года. Далучыцца да яго можна ў любы час: пераможца будзе вызначаны па суме балаў, набраных на працягу конкурса.
Вынікі будуць падведзены ў студзені наступнага года. Той з удзельнікаў, хто набярэ найбольш балаў, стане пераможцам і атрымае ад рэдакцыі дыплом і падарунак.
Адказы дасылайце ў рэдакцыю па звычайнай ці электроннай пошце на працягу пяці дзён (з улікам выхадных і святочных) пасля выхаду газеты з конкурсным заданнем (да серады ўключна).
“НН”.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!